27 Апреля, 2024 Суббота

Моладзь за беларускую культуру

  • 08 июля 2016 Культура Беларуская 0

    Сёлета ў Беларусі абвешчаны культуралагічны маладзёжны праект «Беларусь – крыніца натхнення», мэтамі якога з'яўляюцца вывучэнне беларускай нацыянальнай культуры, захаванне народных традыцый, патрыятычнае выхаванне моладзі праз папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа. У рамках праекта праводзяцца творчыя, навукова-пазнавальныя, культурна-масавыя мерапрыемствы, фестывалі, велапрабегі, эстафеты, фальклорныя экспедыцыі, выставы і гэтак далей.

    Адным з іх з'яўляецца новае арыгінальнае свята «Дзень вышыванкі», якое адбылося ў мінулую суботу ў сталіцы. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі творчых клубаў, аб'яднанняў, грамадскіх арганізацый, субкультур, творчая моладзь, СМІ і інш. Праграма свята ўключала выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арт-парад, фолк-кірмаш, рыцарскі турнір, маладзёжную дыскатэку і многае іншае. А напярэдадні свята па ўсёй краіне прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, флэш-мобы і акцыі.

    Іванаўскі раённы камітэт ГА «БРСМ», да прыкладу, 1-га ліпеня правёў дабрачынную акцыю «Падары нованароджанаму вышыванку». У ходзе яе рэалізацыі усім маладым матулям, якія знаходзяцца ў радзільным аддзяленні Іванаўскай ЦРБ, былі ўручаны падарункі, у тым ліку і распашонкі з традыцыйнай вышыўкай – сімвалам беларускага народа, яго самабытнасці, увасабляючым гістарычнае і культурнае развіццё нацыі.

    Таксама па ініцыятыве ГА “БРСМ” стартаваў фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай», які праводзіцца з 27 чэрвеня практычна ва ўсіх сацыяльных сетках. Пераможцы будуць вызначаны ў розных намінацыях, а лепшыя фотаработы будуць апублікаваныя ў суполках «ВКонтакте» і інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі».

    Автор: Валерий МихальчукЧырвоная звязда
    Теги: 

Комментарии (0)