25 Апреля, 2024 Четверг

Ночкай чароўнай, ночкай купальскаю…

  • 08 июля 2016 Культура Беларуская 0

    Са старажытных часоў беларусы адзначаюць Купалле – свята, прысвечанае сонцу і зямлі. Паводле падання, у купальскую ноч расцвітае цудоўная кветка папараці, знайшоўшы якую, чалавек становіцца багатым, шчаслівым, атрымлівае дар разумець мову звяроў і птушак. У купальскую ноч янаўцы сабраліся ў парку Перамогі, каб разам адшукаць чароўную папараць-кветку.

    Па вуліцах горада прайшло шэсце, якое склікала люд на свята. З песнямі і танцамі хлопцы і дзяўчаты ішлі ад Цэнтра культуры і народных традыцый да самога месца святкавання.

    Гасцей свята чакала тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам творчых калектываў раёна, гульнява-забаўляльная праграма “Ой, рана на Яна”, пасля якой усе ўдзельнікі гульні атрымалі прызы і самыя пазітыўныя эмоцыі. А таксама гасцей парадавала святочная дыскатэка “Сонцазварот”.

    Цэнтрам свята стаў купальскі касцёр. Ля вогнішча збіралася ўсё больш і больш людзей, якія з вялікай ахвотай глядзелі на феерычны, зачаравальны агонь. На галоўнай пляцоўцы амаль да самага світання гараджане святкавалі Купалле. Кожны запамятаў гэтую ноч як ноч цудаў і казак.

    Таццяна Ігнатавец,

    студэнтка 1 курса БрДУ імя А. С. Пушкіна.

    Фота аўтара.

    Автор: Татьяна ИгнатовецЧырвоная звязда
    Теги: 

Комментарии (0)