19 Апреля, 2024 Пятница

У парку сядзібы М.К. Агінскага адбыўся майстар-клас па малюнку пад назвай “Агінскі вачыма дзяцей”

  • 09 июля 2016 Культура Беларуская 0

    Сядзіба М.К. Агінскага – прытулак творчасці, натхнення, прыгажосці. Сама атмасфера, прырода, гісторыя спрыяе стварэнню вершаў, карцін. Здаецца, што паветра насычана атмасферай тых “Паўночных Афін”, калі гэтае месца было цэнтрам культуры ўсяго краю. І чароўны ўплыў незвычайнага месца адчулі на сабе юныя госці Міхала Клеафаса.

    2-га чэрвеня ў парку сядзібы адбыўся майстар-клас па малюнку пад назвай “Агінскі вачыма дзяцей”. Шасцёра дзяўчынак і адзін хлопчык спрабавалі свае сілы ў авалоданні чароўным светам фарбаў, майстэрствам перадаваць убачанае на паперы. Дапамагаў ім ў гэтай складанай справе мастак сядзібы – Максім Варанцоў. Пад яго  ўмелым кіраўніцтвам юныя мастакі стварылі свае  працы, якія абавязкова застануцца ў музеі, і хто ведае, магчыма– гэта толькі першая спроба, якая натхніць кагосьці з іх у будучым стаць сапраўдным мастаком. Пасля таго, як усё было намалявана, удзельнікаў мерапрыемства чакалі салодкія сюрпрызы ў аранжарэі кампазітара, а мастак сядзібы ўручыў сваім вучням на памяць дыпломы і падарункі.

    Автор: Светлы шляхСветлы шлях

Комментарии (0)