19 Апреля, 2024 Пятница

Купалінка-2016

  • 15 июля 2016 Культура Беларуская 0

    За тытул спаборнічалі пяць дзяўчат – Вольга Аляксандрава, Юліяна Лемяшэўская, Кацярына Скіруха, Яўгенія Кавалевіч і Вольга Баброўнік.

    – Мне падабаюцца народныя традыцыі, а яшчэ я захапляюся краявідамі беларускай прыроды. Лічу, што славянскія дзяўчаты самыя прыгожыя! Таму, калі даведалася аб конкурсе, то адразу вырашыла прыняць у ім удзел, – расказала Вольга Аляксандрава.

    Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Дзяўчатам прапанавалі сплесці купальскі вянок, для вырабу якога можна было выкарыстоўваць палявыя кветкі, галіны дрэў, рабіну, папараць і іншыя прыродныя кампаненты. Для ўпрыгожвання вянка выкарыстоў-валіся розныя дробныя аксэсуары. Майстар-клас па пляценню вянкоў правяла навуковы супрацоўнік музея і ініцыятар правя-дзення конкурсу Ганна Садоўская. Трэба сказаць, дзяўчаты далі волю сваёй фантазіі: у кожнай атрымаўся прыгожы вяночак, не падобны да іншых.

    На другім этапе адбылася фотасесія ў этнічным вобразе, адна з галоўных умоў – адсутнасць макіяжу і вячэрняй прычоскі. Дзяўчаты вадзілі карагоды на беразе Піны, спявалі купальскія песні, пускалі свае вяночкі на ваду.

    І, нарэшце, заключны этап конкурсу праходзіў шляхам галасавання ў Інтэрнэце. Карыстальнікі сацыяльных сетак выбралі дзяўчыну, якая вартая звання «Купалінка-2016» – гэты тытул атрымала Яўгенія Кавалевіч. Званне «Віцэ-Купалінка» – у Вольгі Баброўнік. «Міс Фота» стала Вольга Аляксандрава. Спецыяльны прыз ад музея «За лепшы купальскі вянок» атрымала Юліяна Лемяшэўская, а тытулам «Міс Усмешка» адзначана Кацярына Скіруха.

    Автор: Наталья МилевскаяПолесская правда
    Теги: 

Комментарии (0)