24 Апреля, 2024 Среда

Міжнародны пленэр ганчароў пройдзе ў в. Гарадная з 25 ліпеня па 2 жніўня

  • 25 июля 2016 Культура Беларуская 0

    Рабочы план падрыхтоўкі і правядзення V Міжнароднага пленэру ганчароў абмеркаваны ў мінулы аўторак у Гараднянскім сельскім выканаўчым камітэце з удзелам усіх адказных асоб.

    Пяты Міжнародны пленэр ганчароў пройдзе ў в. Гарадная з 25 ліпеня па другое жніўня 2016 года. Яго ўдзельнікамі стануць майстры керамікі Рэспублікі Беларусь і замежных краін – Расіі, Украіны, Арменіі, Літвы, Польшчы.

    Па традыцыі ў рамках пленэру адбудзецца вечар, прысвечаны гісторыі вёскі Гарадная, ганчарнаму промыслу і патомным майстрам гліны.

    Апафеозам мерапрыемства стане Гараднянскі кірмаш з выстаўкай-продажам і святкаванне Дня вёскі.

    Автор: Галіна ГАШЧУК Фота аўтараНавіны Палесся

Комментарии (0)