19 Апреля, 2024 Пятница

У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя ўнікальнай калекцыі карцін са шкла

  • 22 августа 2016 Культура Беларуская 0

    Выстава шкляных шэдэўраў

    У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя ўнікальнай калекцыі карцін са шкла. Аўтар факсімільных шкляных работ – Аляксандр Зубрыцкі. На выставе прадстаўлены серыі “Касцёлы Беларусі” і “Пахаванні Першай сусветнай вайны”.

    Прэзентавалі выставу Уладзімір Гіль і Барыс Цітовіч – блізкія сябры мастака. На вялікі жаль, сам Аляксандр Зубрыцкі памёр. Менавіта заўтра будзе 40 дзён з дня яго смерці. Сімвалічным напамінам пра гэтага надзвычай сціплага, таленавітага і бескарыслівага чалавека стала выстава яго работ. Пра тэхніку выканання расказалі мастак і заснавальнік фонда памяці Першай сусветнай вайны Барыс Цітовіч, а таксама сын творцы Вадзім Зубрыцкі.

    Больш падрабязна пра выставу і надзвычай унікальныя карціны чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Светлы шлях”.

    Автор: Ала СТРАШЫНСКАЯСветлы шлях
    Теги: 

Комментарии (0)