29 Марта, 2024 Пятница

Самая прыгожая, самая гасцінная...

  • 24 августа 2016 Культура Беларуская 0

    Яна расказала пра гісторыю вёскі.  Былі тут крыніцы і балоты, на рацэ Сівельзе стаяў млын.  Дзейнічалі ў вёсцы царква і касцел.

    У ХХ стагоддзі гэта вёска была цэнтрам калгаса «Праўда», які спачатку насіў назву Чапаева (першы старшыня Лявон Цімафеевіч Алешка). Трывалы падмурак гаспадаркі заклалі яе кіраўнікі Анатоль Мікалаевіч Дашук, Іван Рыгоравіч Амяльковіч, Аляксандр Дзмітрыевіч Фамін. 23 гады ўзначальвала калгас «Праўда» Любоў Пятроўна Самусевіч, якая прыйшла працаваць у сельгасарганізацыю аграномам, а праз некаторы час аднагалосна была абрана старшынёй. Ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага сцяга, медалі – узнагарода за самаадданую працу.

    Мясцовыя жыхары шануюць землякоў, якія сваёй добрасумленнай працай, сваім жыццём славілі вёску. Сярод іх – стараста вёскі Н.І. Шведава, В.М. Кот, В.М. Данілецкая, З.І. Дуля, В.А. Якушэвіч, У.М. Юркевіч, Л.І. Жываглод, У.А. Простак і іншыя.

    Павіншавалі вяскоўцаў са святам старшыня Беліцкага сельвыканкама Галіна Іванаўна Валюкевіч і начальнік сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Валерый Канстанцінавіч Міхалькевіч. Не абыйшлі ўвагай самых старэйшых жыхароў Марыю Сямёнаўну Васілеўскую, Ніну Пятроўну Хадаровіч, Любоў Антонаўну Амяльковіч, Леанарду Казіміраўну Ефімовіч. Ім і бацькам самай маленькай Дар’і Астапчук уручылі падарункі.

    Кранальнымі вершаванымі радкамі віталі Любоў Антонаўну і Міхаіла Антонавіча Амяльковічаў, якія ўжо 65 гадоў крочаць разам па жыццёвым шляху. З самай маладой парай Яўгеніем і Анастасіяй Рудзеня Міхаіл Антонавіч падзяліўся рэцэптам сямейнага шчасця.

    Ушанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто пабываў у «гарачых кропках» у мірны час. Для кожнага знайшлі добрыя словы і творчы падарунак.

    Самадзейныя артысты Балотчыцкага сельскага дома культуры Л.А. Амяльковіч., В.М. Варанько, А.А. Каламійчанка, П.В. Канаплянік, М.В. Бойка, А.К. Чаравака парадавалі ўдзельнікаў свята сваім выканальніцкім майстэрствам, атрымалі ад удзячных гледачоў многа апладысментаў.

    А завяршылі мерапрыемства бяспройгрышнай латарэяй і танцавальнай праграмай.

    Дзякуй вялікі ўсім, хто не толькі дапамог у арганізацыі і правядзенні свята, але і падтрымлівае жыхароў вёскі ў іх штодзённых жыццёвых клопатах: В.К. Міхалькевічу, А.У. Акуловічу, К.А. Петрычэнка, Н.В. Блахіной і іншым.

     

    Автор: Людміла AМЯЛЬКОВІЧСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)