18 Мая, 2024 Суббота

Слонімцы чыталі творы беларускіх аўтараў

  • 09 сентября 2016 Культура Беларуская 0

    Слонімская раенная бібліятэка імя Якуба Коласа падтрымала абласную акцыю “Чытаем разам”.

    8 верасня на плошчы Леніна ўдзельнікі мерапрыемства чыталі ўслых творы вялікіх беларускіх аўтараў ─ Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтым самым яны аддалі даніну памяці і павагі класікам беларускай літаратуры.

    ─ Гэтая акцыя праходзіць на ўсей Гродзенскай вобласці. Яе мэта ─ абуджэнне цікавасці да нашай спадчыны, роднай мовы і беларускай кнігі, а таксама павышэнне ролі мастацкай літаратуры ў культурным жыцці нашай краіны. Сёння мы выступаем на плошчы, каб людзі пачулі мілагучную родную мову, ─ паведаміла Алена Іосіфаўна Царык, супрацоўнік Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа.

    Па чарзе ўдзельнікі мерапрыемства чыталі вершы і ўрыўкі з твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вельмі цепла і прыгожа яны гучалі ў выкананні: Ірыны Войтка, Людмілы Івановай, Ірыны Дарафейчык, вучняў агульнаадукацыйнага ліцэя, навучэнцаў каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і іншых.

    У выкананні Вікторыі Шымчак, вучаніцы СШ № 2, прагучала песня на словы Янкі Купалы «Спадчына».

    На выставе, якая была прымеркавана да акцыі, былі прадстаўлены не толькі кнігі славутых пісьменнікаў, але і выдатныя вышыванкі Марыны Робец. Творы Марыны Іосіфаўны ─ гэта сваеасаблівае выказванне павагі і любові да роднай мовы з дапамогай народнай творчасці.

    Слонімцам валанцеры раздавалі буклеты ў якіх падрабязна напісана аб творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

    Акцыя з’яўляецца штомесячнай. Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа ўжо не першы раз прымае ўдзел у ёй. Праходзілі мерапрыемствы, дзе чыталі творы Кандрата Крапівы, Алаізы Ажэшкі.

    Автор: Кацярына ЯНУШЭВІЧСлонімскі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)