26 Апреля, 2024 Пятница

Прыгажосць ствараем самі

  • 20 сентября 2016 Культура Беларуская 0

    Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне устаноў культуры і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі аддзела ідалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

    У конкурсе прынялі ўдзел усе ўстановы (іх 70). Ацэньвалася эстэтычнасць афармлення тэрыторыі, выкарыстанне сучасных элементаў ландшафтнага дызайну, разнастайнасць элементаў афармлення тэрыторыі, чысціня, парадак і іншыя паказчыкі.

    У намінацыі «Лепшая ўстанова, размешчаная ў сельскай мясцовасці» пераможцам прызнана Замосцкая дзіцячая школа мастацтваў. Паглядзіце, якую харашыню стварылі на сваёй тэрыторыі педагогі і бацькі з дапамогай нераўнадушных спонсараў. У двары школы – прыгажосць! Роўненькі газон, акуратныя дарожкі, клумбы-кошыкі з каменю (іх рабіў настаўнік па класе трубы Валянцін Валянцінавіч Хмялёў), лаўкі-габіёны (аб’ёмныя вырабы з провалачнай кручанай сеткі), ёсць скрыпічны ключ з дрэва – работа Алега Шапеля, а да фігуркі Машы хутка далучыцца і Мядзведзь. Знешні выгляд будынка таксама змяніўся: новыя вокны, уваходы, на адной са сцен намаляваць карціну дапамагла мастак-афарміцель Кацярына Валер’еўна Нічіпурэнка. Тэрыторыя агароджана новым заборам. Тут вельмі ўтульна і хораша.

    Дырэктар установы Святлана Васільеўна Хмялёва расказала, што працавалі над рэалізацыяй ідэй усім невялікім дужным калектывам, дапамагалі і бацькі навучэнцаў. Вялікі ўклад у добраўпарадкаванне школы мастацтваў унеслі Іван Іванавіч і Вераніка Уладзіміраўна Пятровічы, якія жывуць па суседству, аказаў дапамогу ІП Я.М. Гуйван. І вось за лета пераўтварылі сваю ўстанову.

    Вялікая падзяка спонсарам, якія аказалі дапамогу школе мастацтваў: СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» (С.Ц. Долбік), ААТ «Слуцкі воцатны завод» (А.В. Рыбак), ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» (М.П. Пруднік), ДЛГУ «Слуцкі лясгас» (М.А. Ражкоў), ААТ «Віста» (В.Б. Станілевіч), ААТ «Вудэн Хаус Бел» (Т.К. Мазіна), ААТ «Форт-Некст» (намеснік дырэктара П.М. Коныш), а таксама начальніку аддзела ідэалагчнай работы, культуры і па сравах моладзі М.П. Вараб’ю і галоўнаму спецыялісту аддзела А.М. Камоцкай.

    Замосцкая школа мастацтваў будзе ўдзельнічаць у абласным аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне. Жадаем перамогі!

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)