29 Марта, 2024 Пятница

Справа гонару

  • 23 сентября 2016 Культура Беларуская 0

    На чарговым апаратным пасяджэнні ў Полацкім райвыканкаме былі абмеркаваны не толькі надзённыя пытанні і бягучыя справы. Старшыня райвыканкама Мікалай Шаўчук акцэнтаваў увагу на тым, што для Полацка пачаўся адлік часу да важнай падзеі — святкавання Дня беларускага пісьменства. Рэспубліканскае свята ў нашым гора­дзе павінна стаць яскравым і запамінальным.

    Арганізацыйнаму камітэ­ту, які ўзначальвае М.М.Шаўчук, належыць вырашыць шмат разнастайных пытанняў, наперадзе — напружаная праца ў розных накірунках, каардынаваць якую адказныя асобы будуць на нарадах і падчас пасяджэнняў штабоў. Штомесяц на Полаччыне плануецца праводзіць суботнікі па добраўпарадкаванні. Наво­дзіць парадак трэба не толькі ў горадзе, але і на тэрыторыі раёна, па якой у сталіцу свята будуць праязджаць шматлікія госці. У падрыхтоўцы да святкавання няма дробязяў. Годна адзначыць адну з найважнейшых дат у гісторыі і культуры Беларусі — 500-гадовы юбілей белару­скага кнігадрукавання — справа гонару палачан.

    Автор: Оксана ШуйскаяПолацкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)