25 Апреля, 2024 Четверг

160 год вілейскаму "Турэмнаму замку". Гэта першы каменны будынак у Вілейцы

  • 30 сентября 2016 Культура Беларуская 0

    Шпацыруючы па вуліцах Вілейкі, можна сустрэць шмат цікавых будынкаў, помнікаў, старажытных культавых пабудоў. Дарэчы, далёка не ўсе гэтыя «прадстаўнікі» старажытнасці выкарыстоўваюцца па першапачатковым прызначэнні.

    Да прыкладу, цяперашні будынак Белтэлекама па вуліцы Савецкай раней быў прыватным гатэлем, які «за польскім» часам насіў прыгожую назву – «Шляхетная», а будынак «Садружнасці» на гарадскім рынку з’яўляўся банкам і казначэйствам. Так можна казаць, па меншай меры, пра кожны гістарычны будынак, бо амаль усе яны на сёння змянілі сваё прызначэнне і выконваюць іншыя функцыі.

    Але, сярод гістарычных будынкаў Вілейкі вылучаецца адзін, што мае ганаровае званне – першы каменны будынак горада. 1 кастрычніка 1856 года яго будаўніцтва было скончана і Вілейка атрымала вялікі астрог – вілейскі «Турэмны замак».

    Сярод віляйчан бытуе старая легенда, якая гаворыць аб тым, што пасля таго, як у 1795 годзе імператрыца Кацярыны ІІ надала Вілейцы статус павятовага горада, яна неўзабаве прыехала сюды, пасадзіла некалькі дрэў у новым гарадскім парку і залажыла першы камень у падмурак будучай турмы. На самой жа справе акалічнасці ўзвядзення ў Вілейцы найстарэйшага і першага каменнага збудавання зусім іншыя. 

    Сваё прызначэнне будынак турмы выконваў больш за стагоддзе. І толькі ў 1964 годзе турма спыніла сваю дзейнасць і неўзабаве была перароблена ў анкалагічны дыспансер. А пачыналася ўсё так…

    У XIX стагоддзі Вілейка, як і ўвесь Вілейскі павет, развівалася даволі імкліва. У горадзе і павеце з’яўляліся, хоць і нешматлікія, але мануфактуры, бровары, лесапільні, млыны, адкрываліся адукацыйныя ўстановы. Усё гэта прыводзіла да таго, што насельніцтва пастаянна павялічвалася, а разам з ім расла і колькасць злачынстваў. Старая вілейская драўляная турма не спраўлялася з такім патокам зняволеных. 30 ліпеня 1846 года імператарам Мікалаем І быў зацверджаны «Нармальны праект турэмнага замка ў павятовых гарадах на 100 арыштантаў». І неўзабаве з боку Міністэрства ўнутраных спраў паступае загад Віленскаму генерал-губернатару аб неабходнасці ў першую чаргу замест зусім старых драўляных узвесці новыя мураваныя астрогі ў Дзісне і Вілейцы. Тлумачылася гэта тым, што існуючая ў Вілейцы турма была цалкам спарахнелая і цесная, нязручная ў размяшчэнні арыштантаў і ўжо не паддавалася рамонту. Так было і ў Дзісне. За выключэннем толькі, што ў Дзісне будынак царскай турмы быў у верасні 1921 года перабудаваны, і ў ім была арганізавана польская гімназія, а вілейскі астрог сваю ролю выконваў да 1960-х гадоў.

    Вілейскія ўлады прынялі рашэнне разабраць старую драўляную турму і пабудаваць новы будынак. Рэшткі турмы прадалі за 518 рублёў на дровы. Хутка быў зроблены праект новай турмы ці правільна сказаць, як значылася ў гістарычных дакументах, – «Турэмнага замка» і складзены каштарыс на 49610 рублёў срэбрам.

    «Турэмным замкам» будынак называлі і таму, што вакол галоўных пабудоў комплексу была ўзведзена вялікая каменная сцяна. Так будынак стаў нагадваць сапраўдны сярэднявечны замак.

    Пачынаў будоўлю астрога віленскі купец 1-й гільдыі Хаім Англін, а пасля яго смерці заканчвала работы павераная калежская дарадчыца Юзэфа Шкульцецкая. Пазней суму, патрэбную на будаўніцтва вілейскага турэмнага замка зменшылі да 45232 рублёў. З-за недахопу грашовых сродкаў будаўніцтва камяніцы на Нароцкай вуліцы (зараз 1 Мая) паміж горадам і прыватнымі гарадскімі могілкамі пачалося толькі 16 красавіка 1854 года і доўжылася на працягу трох гадоў. Але, поўнасцю будаўнічы каштарыс быў зачынены толькі 30 лістапада 1863 года, у сувязі з капаннем новага і засыпкай старога калодзежа на тэрыторыі турмы.

    Сродкі на ўтрыманне турмы браліся з розных крыніц. 2 лютага 1848 года ў Віленскай губерні быў устаноўлены асобы земскі збор на 12 гадоў на абсталяванне будынкаў для дзяржаўных устаноў і турмаў. Таксама, акрамя выдзялення грошай з казны, зняволеных адпраўлялі на працы, у тым ліку і здавалі ў наём прыватным асобам.

    У выніку пабудовы новага турэмнага комплексу змянілася ўся сістэма ўтрымання зняволеных у Вілейцы. Іх больш не ўтрымлівалі ўсіх разам, а падзялілі на тры катэгорыі – у адпаведнасці з цяжкасцю здзейсненых злачынстваў. Таксама зняволеных падзялялі па полу і ўзросце. Была і так званая «прывілеяваная» катэгорыя зняволеных, да якой адносіліся арыштаваныя з высакародных слаёў насельніцтва. У двары замка, абнесеным высокай каменнай агароджай, можна было назіраць даволі цікавае зборышча разнастайных людзей: катаржнікаў і канакрадаў, спіўшыхся чыноўнікаў, бадзяг і жулікаў, збеглых з руднікоў.

    На першым паверсе турэмнага будынка месціліся 6 адзіночных камер, 8 камер для зняволеных па судоваму прыгавору нязначных злачынцаў з дваран і простых людзей, перасыльных арыштантаў, а таксама лазарэт і рэтырады (умацаванае месца на час ваенных дзеянняў, а ў мірны час частка памяшкання выкарыстоўвалася для прыбіральні). На другім паверсе былі камеры, падобныя на камеры першага паверха для арыштантаў-жанчын, лазарэт, аптэка і зноў рэтырады.

    Пры турэмным замку быў і святар, які займаўся асветай кантынгенту па Закону Божаму. На турэмнай тэрыторыі размяшчаліся кватэра наглядчыка, лазня, лядоўня, адзінокія двары. У падвале астрога знаходзіліся пральня, гаўптвахта, кватэра вартаўнікоў, кладоўкі, ванна, кухня, пякарня, пакой для прыёму арыштантаў. У 1896 годзе тут была арганізавана бібліятэка з літаратурай «духоўна-маральнага зместу», для якой з моманту заснавання закупілі 471 кнігу. Што цікава: акрамя духоўных і ваенна-патрыятычных кніг, у бібліятэцы былі «Залатая рыбка», «Капітанская дачка», «Сказ пра купца Калашнікава» і іншая мастацкая літаратура.

    Некаторыя арыштанты пакінулі ў сваіх успамінах апісанне камер, у якіх іх трымалі. Так, звычайная камера была невялікая: сем крокаў у даўжыню і тры ў шырыню. Жалезны ложак прыкаваны да сцяны, на ім – саламяны матрац, падушка, дзве прасціны з коўдрай.

    У сярэдзіне ХІХ стагоддзя вілейская турма была паўпустая. Толькі ў гады нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863 – 1864 гадоў турма даволі хутка папаўнялася. Затым актыўна яна пачала папаўняцца ў гады рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, калі сюды дастаўляліся арыштанты ўдзельнікі Даўгінаўскага бунту, агітатары, распаўсюджвальнікі забароненай літаратуры, пракламацый з Куранца, Іллі, Смаргоні і іншых месцаў. Па знойдзеным вілейскім краязнаўцам Анатолем Рогачам дакументах вядома, што адбывалі тут пакаранне і сем матросаў з мяцежнага браняносца «Пацёмкін». Прозвішчы двух з іх вядомыя – Іваноў і Голікаў. Нашчадкі апошняга і цяпер жывуць на Вілейшчыне.

    Не пуставала вілейская турма і ў гады грамадзянскай вайны, часовых нямецкай і польскай акупацый Вілейскага краю ў 1918 – 1920 гадах.

    Новы ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы адбыўся на Вілейшчыне ў гады, калі наша тэрыторыя адышла да Польскай дзяржавы, пачынаючы з 1921 па 1939 гады. У той час турэмны замак быў часткова адрамантаваны і па краях яго былі надбудаваны вежы, якія выкарыстоўваліся для назіральнікаў.

    У 1930-я гады некаторыя турэмныя камеры, у тым ліку № 16, 17 і 18, былі адведзены для палітзняволеных. У 1934 годзе ў іх адбывалі пакаранне А.Садоўскі з Вілейкі, а таксама вядомы дзеяч рэвалюцыйнага падпольнага руху Заходняй Беларусі, паэт Валянцін Таўлай. Іх лёс раздзяліла і вілейская паэтка і пісьменніца Ганна Новік.

    Па ўспамінах Ганны Новік вядома, што ў вілейскай турме прымяняліся і меры фізічнага пакарання. Яна апісвае пабоі бізунамі, здзекі, калі засоўвалі пад пазногці іголкі, зашчэмлівалі пальцы рук у дзверы, з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў улівалі праз нос ваду ці газу і ўсё для таго, каб здабыць патрэбныя звесткі ад арыштантаў.

    17 верасня 1939 года прынесла збаўленне вязням вілейскай турмы, але доўга яна не пуставала. З’явіліся новыя арыштанты – савецкія «ворагі народа», «контррэвалюцыянеры»… Быў арыштаваны ў Вілейцы і сядзеў тут у астрозе прафесар, аўтар кніг па гісторыі Вілейшчыны і Мядзельшчыны Францішак Сяліцкі, ураджэнец вёскі Мікуліна Даўгінаўскага сельсавета. У адной са сваіх кніг Ф. Сяліцкі апісвае жудаснае ўтрыманне ў вілейскай турме арыштантаў у перыяд 1939 – 1941 гадоў: «Камеры былі перапоўненыя, есці давалі слаба, амаль паўгода не было ні мыцця, ні дэзінфекцыі. Сярод арыштаваных можна было бачыць адвакатаў, пекараў, суддзяў, святароў, нават быў рэктар Віленскага універсітэта». Пасля 17 верасня 1939 года ліміт вілейскай турмы значна павялічыўся і складаў 350 чалавек (хаця будавалася яна з разлікам на 100 арыштаваных). Аднак на самой справе колькасць арыштантаў перавышала за тысячу.

    У ноч на 23 чэрвеня 1941 года было атрымана распараджэнне аб эвакуацыі вілейскай турмы. З турмы для перамяшчэння ў Разанскую турму № 1 было падрыхтавана 1023 чалавекі. Ф.Сяліцкі далей успамінаў, што 24 чэрвеня папоўдні быў атрыманы нязвыклы загад – хутка паесці і пастроіцца на пляцы з усімі рэчамі. Неўзабаве калону арыштантаў вывелі з турмы і яна рушыла на Барысаў.

    Далей свае крывавыя і значна больш маштабныя расправы працягвалі фашысты. Як вядома, у гады акупацыі толькі ў горадзе і ваколіцах Вілейкі яны знішчылі звыш 7 тысяч ваеннапалонных, партызанаў, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, большасць з якіх была растраляна каля сцен турэмнага замка і ў ваколіцах горада.

    Сам будынак турмы немцамі не выкарыстоўваўся, бо ён быў пашкоджаны напачатку вайны. Для сваіх рэпрэсіўных мэт гітлераўцы выкарыстоўвалі новую драўляную турму СД, якая знаходзілася побач.

    Пасля баёў па вызваленні Вілейкі турма была сур’ёзна пашкоджана. Пасля яе аднаўлення зніклі бакавыя вежы, каменная сцяна, што акружала турэмны будынак. Праз некаторы час турма зноў стала дзейнічаць па сваім прамым назначэнні і хутка напоўнілася арыштантамі – былымі паліцэйскімі, крымінальнымі элементамі, здраднікамі і простымі людзьмі, якія вымушаны былі працаваць у розных акупацыйных установах, за што былі аднесены да нямецкіх пасобнікаў і ворагаў Савецкай улады.

    У сярэдзіне 50-х гадоў у вілейскай турме адбылося надзвычайнае здарэнне – група злачынцаў, асуджаных на працяглыя тэрміны пакарання, уцякла, пракапаўшы патаемны лаз за турэмную сцяну. Аднак варта своечасова адрэагавала, і ўсе збеглыя зноў апынуліся за кратамі.

    У 1964 годзе турма спыніла сваю дзейнасць і неўзабаве была перароблена ў анкалагічны дыспансер. Яшчэ ў 1966 годзе пры правядзенні тут земляных работ адкопвалі чалавечыя косці, якія спісвалі на астанкі ахвяр масавых расстрэлаў савецкіх грамадзян нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Восенню 1994 года пачалося будаўніцтва новага корпуса медыцынскай установы, і пры рыцці катлавана зноў былі выяўлены невядомыя пахаванні. Для многіх вязняў двор турэмнага замку з’явіўся апошнім жыццёвым прытулкам. Сёння цяжка канстатаваць, ахвярамі чыіх рук яны сталі, але ўсе яны людзі і заслужылі таго, каб былі ўстаноўлены іх імёны, а астанкі пахаваны. Што і было зроблена на новых вілейскіх могілках, дзе непадалёку ад уваходу высіцца вялікі драўляны крыж, а побач – камень-валун, на якім высечаны такія словы: «Ратуй нас, Хрысце, лёсу пакутнікаў, змучаных і расстраляных у турме Вілейскай за часы існавання яе. Дабраслаў, Божа, душы палеглых айцоў, братоў і сясцёр нашых, імён якіх не ведалі і ведалі…».

    Вось такая вялікая і сумная гісторыя першага каменнага будынка Вілейкі. Так прайшло 160 год з часу, калі замест старой драўлянай турмы ў Вілейцы з’явіўся новы каменны замак. У наш час у ім знаходзіцца медыцынская ўстанова і хай гэта ўжо зусім іншая ўстанова, але яе сцены памятаюць многае…

    Як і мы павінны памятаць сваю гісторыю.

    Автор: Сергей ГОНЧАРШлях перамогі

Комментарии (0)