29 Апреля, 2026 Среда

Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло ў канцэртнай зале РЦК у мінулую пятніцу

  • 12 октября 2016 Культура Беларуская 0

    У адзіны дзень за год культработнікі мелі магчымасць стварыць добры настрой і выступаць на сцэне не толькі для публікі, але і для саміх сябе. Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло ў канцэртнай зале РЦК у мінулую пятніцу.

    Першым павіншаваў работнікаў сферы культуры і распачаў цырымонію ўзнагароджвання намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК.

    Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю самадзейнай мастацкай творчасці атрымалі кіраўнік узорнага харэаграфічнага калектыву “Созвездие” Ірына КАЗІМІРСКАЯ і настаўнік па харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў Таццяна ЧАЙКОВА. Падзячным лістом райвыканкама адзначана дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Ірына КОННАВА.

    — Самабытная нацыянальная культура – найважнейшы падмурак беларускай дзяржаўнасці, — у сваёй прамове адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА. — Наша культура з’яўляецца той сілай, якая нас аб’ядноўвае і выхоўвае ў кожным чалавеку ўсё самае высокароднае, прыгожае і велічнае. Сёння беларуская культура актыўна развіваецца і атрымлівае прызнанне ва ўсім свеце, — адзначыла выступоўца.

    Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктары дзіцячай школы мастацтваў і Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў, адпаведна, Таццяна ГАРНАСТАЙ і Ірына ЦІТАЎЦОВА, намеснік дырэктара і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі Рыта ГАПЕЕВА і Галіна ЛАПО, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сеткі раёна Святлана КАНДРАЦЬЕВА. Святлана Васільеўна, дарэчы, атрымала і падарунак ад кіраўніцтва райарганізацыі РГА “Белая Русь”.

    Ганаровымі граматамі абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаны старшыня і казначэй раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Іна ІГНАТОВІЧ і Іна ШЫМАНОЎСКАЯ.

    Цёплыя словы падзякі на адрас работнікаў культуры выказала і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святлана ПАТАПЧЫК. Граматы і падарачныя сертыфікаты аб’яднання яна ўручыла кіраўніку народнай эстраднай студыі “Колеры” Віктару ХАЛАДЦОВУ і галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыне БЯЛЯЎЦАВАЙ.

    Былі ўшанаваны на свяце і людзі, чые імёны трывала ўвайшлі ў гісторыю культуры раёна. Сярод іх Франя АРЛОЎСКАЯ, Таццяна АЛЯКСЕЙЧЫКАВА, Надзея ГЕРЧУК, Надзея САЛАЎЁВА, Тамара АСТАПЕНКА, Ларыса КУЛЯШОВА і інш.

    А тыя, хто сёлета толькі пачаў свой працоўны шлях у культурнай сферы раёна – пяцёра маладых спецыялістаў – ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымалі сертыфікат на падпіску на раённую газету “Зара над Друццю”.

    Вольга НАБОКАВА.

    Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

     

    Автор: Вольга НАБОКАВАЗара над Друццю
    Теги: 

Комментарии (0)