29 Марта, 2024 Пятница

Літаратура – народная трыбуна

  • 26 октября 2016 Культура Беларуская 0

    Другі з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прайшоў 14 кастрычніка ў Маскве. Каля 120 дэлегатаў, а таксама палітычных і грамадскіх дзеячаў з Беларусі і Расіі з’ехаліся ў Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі ў Расіі.

    У ліку дэлегатаў ад Брэсцкай вобласці – і наша зямлячка з вёскі Валішча, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Кобец. Аб тым, якія задачы ўскладаюцца на адну з самых маладых Саюзных пісьменніцкіх арганізацый і якія арыенціры вылучыў чарговы з’езд, мы пагутарылі з удзельніцай форуму Марыяй Кобец.

     Марыя Уладзіміраўна, Вы як член арганізацыі Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы напачатку раскажыце, што гэта за арганізацыя, як даўно яна існуе і з якой мэтай?

    – Паміж пісьменнікамі Беларусі і Расіі склаліся даўнія сяброўскія ўзаемаадносіны. Задачай жа Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, які быў утвораны ўстаноўчым з’ездам у снежні 2009 года ў Мінску, вы-значана галоўнае – праз творчасць садзейнічаць умацаванню сяброўскіх, палітычных і эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, паміж брацкімі народамі. Цягам апошніх гадоў пісьменнікі дзвюх краін сталі яшчэ больш цесна су-працоўнічаць паміж сабой не толькі на ўзроўні сваіх саюзаў і рэгіянальных аддзяленняў, але і на ўзроўні асабістых ініцыятыў. Стаў звыклым удзел беларускіх аўтараў у агульнарасійскіх, а расійскіх аўтараў – у беларускіх літаратурных конкурсах, з’яўленне іх на старонках літаратурнай перыёдыкі саюзных дзяржаў. Утвораны Саюз толькі яшчэ ў большай ступені паспрыяў развіццю гэтага працэсу. На рахунку Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы паспяховыя сумесныя праекты. Так, дзякуючы намаганням абодвух бакоў пераклады лепшых твораў сучасных беларускіх аўтараў рэгулярна з’яўляюцца на старонках расійскіх выданняў, а беларускія чытачы маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю рускіх паэтаў, празаікаў, публіцыстаў.

    Якім складам была прадстаўлена Берасцейшчына на такім важным форуме?

    – У працы другога з’езда Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ў складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічалі старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Анатоль Крэйдзіч, намеснік старшыні Любоў Красеўская, а таксама заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» Георгій Тамашэвіч. Дарэчы, за асабісты ўклад у развіццё творчых узаемаадносін пісьменнікаў краін СНД і Саюзнай дзяржавы рашэннем Сакратарыята Саюза пісьменнікаў Расіі Анатоль Крэйдзіч узнагароджаны медалём «Памяць Расіі».

    Якія арыенціры закладзены ў далейшую працу Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы?

    – Падчас форуму былі падве-дзены вынікі дзейнасці Саюза пісьменнікаў па захаванні і ўмацаванні духоўна-гістарычнага

    адзінства літаратур, краін, народаў. Члены з’езда абмеркавалі план сумеснай працы на бліжэйшыя 5 гадоў і пераабралі склад кіруючых органаў Саюза, прынялі рэзалюцыю і зварот. Пасля чаго ў актыўным абмеркаванні была намечана праца заўтрашняга дня. Гэта і ўдзел аўтараў у літаратурных конкурсах дзвюх краін, правядзенне творчых сустрэч і майстар-класаў для маладых пісьменнікаў, актывізацыя выдавецкай дзейнасці. Такім чынам, слова літаратурнае павінна мець важнае значэнне ў фарміраванні Саюзнай дзяржавы.

    Автор: Наталья МилевскаяПолесская правда

Комментарии (0)