28 Марта, 2024 Четверг

5 узнагарод прывезлі калектывы Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага з міжнароднага фестывалю “Восеньскі зарапад”

  • 13 ноября 2016 Культура Беларуская 0

    Пяць узнагарод прывезлі творчыя калектывы Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага з міжнароднага фестывалю “Восеньскі зарапад”, які ладзіўся ў сталіцы Чэхіі.

    Званнем лаўрэата і Дыпломам І ступені ўганараваны ўзорны струнны ансамбль “Завадныя смычкі” вучняў малодшых класаў пад кіраўніцтвам Яўгеніі Петрасян. Артыстычныя юныя музыканты зачаравалі і гледачоў, і журы выканальніцкім майстэрствам, пазітывам, сцэнічнай культурай.

    Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Харэаграфія” адзначана    выступленне ўзорнага ансамбля танца “Вілляначка (мастацкі кіраўнік Ульяна Бублевіч). Салістка ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” Карына Качаноўская, якая выступала ў намінацыі “Вакал”, таксама ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.

    Яшчэ два дыпломы міжнароднага конкурсу прывезлі з Прагі смаргонскія дзіцячыя калектывы. Гэта ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (мастацкі кіраўнік Алена Захарава) і юныя артысты тэатра эстраднай песні “Камплімент”, якіх рыхтавала да конкурсу Любоў Малышава. Ансамбль “Кучарочкі” – удзельнік і лаўрэат шматлікіх фальклорных фэстаў і конкурсаў. Сёлета калектыў паспяхова выступаў на яшчэ двух міжнародных конкурсах: “Феерверк талентаў” (г. Прага”) і “Балтыйская Муза – 2016”.

    Автор: Ала КЛЕМЯНОКСветлы шлях
    Теги: 

Комментарии (0)