25 Апреля, 2024 Четверг

Лепшую гаспадыню Магілёўшчыны абралі на свяце працаўнікоў вёскі

  • 23 ноября 2016 Культура Беларуская 0

    У мінулую нядзелю працаўнікі сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК краіны адзначылі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ва ўсіх райцэнтрах Магілёўшчыны адбыліся ўрачыстыя мера-прыемствы. А лепшых працаўнікоў вёскі віталі на абласным свяце, якое ладзілася 19 лістапада ў Горках. Разам з тым тут прайшоў першы фінальны абласны агляд-конкурс “Гаспадыня АПК”. У ім узялі ўдзел 20 канкурсантак з раёнаў вобласці, якія сталі пераможцамі ў анала-гічных раённых конкурсах.  Чэрыкаў-шчыну прадстаўляла маладая гаспадыня з аграгарадка Язёры Марына Лукашова.

    Свята адбылося ў Доме культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Тут гасцей сустракалі выставамі-дэгустацыямі прамысловых прадпрыемстваў Магілёў-шчыны. Таксама ў фае была арганізавана выстава страў, прывезеных удзельніцамі конкурса як хатняе заданне. Тут ужо дзяўчаты праяўлялі сваю фантазію на поўны моц: хто прыгатаваў традыцыйныя беларускія пры-смакі, хто засмажыў кабанчыка, а хто зрабіў кампазіцыю з бліноў. Журы ацэньвала падрыхтаваныя работы за знешні выгляд, арыгінальнасць падачы і, зразумела, за смак. Дарэчы, пах свежых страў прыцягваў не толькі членаў журы, але і гасцей свята, балельшчыкаў.

    Распачаўся агляд-конкурс, як і водзіцца на сур’ёзных конкурсах прыгажосці, з дэфіле ўдзельніц. З усімі імі пазнаёмілі гледачоў. Пасля чаго кожная з удзельніц самастойна прадставілася прысутным у зале падчас праходжання іспыту пад назвай “Візітка”. Кажуць, сустракаюць па адзенні, таму ўдзельніцы падышлі творча да  самапрэзентацыі: хтось чытаў вершы, паказваў фотаздымкі, іншыя дзяўчаты запісалі відэаролікі, нават спявалі пра сябе песні і расказвалі казкі.

    Інтэлектуальны іспыт патрабаваў ад удзельніц ведання простых жыццёвых рэчаў, таму ўсе яны добра з ім справіліся.

    Творчае выпрабаванне прапанавала канкурсанткам адкрыцца перад гледачамі з іншага боку. Маўляў, мы можам не толькі рупліва працаваць у сельскай гаспадарцы, але і спяваць, танцаваць, дэкламаваць вершы. Так і атрымалася. Адна за адной дзяўчаты дэманстравалі свае таленты і, трэба сказаць, многія з іх трымаюцца на сцэне не горш за вядомых артыстаў. Па-добраму здзівіла ўдзельніца з Магілёўскага раёну, шмат-дзетная матуля Людміла Кавалёва: ёй падпявалі дзве малодшыя дачушкі, старэйшы сын застаўся дома.

    Прадстаўніца Чэрыкаўскага раёна, Марына Лукашова, абрала крыху нестандартны спосаб самавыяўлення: у тэатральным нумары. Многім на чэрыкаў-шчыне вядомы дуэт новых рускіх бабак з Язёрскага СЦК, ролі якіх выконваюць Наталля Мядзве-дзева і Таліна Балматкова. Дык вось на гэты раз Марына Лукашова замяніла Наталлю Міхайлаўну ў ролі Цвяточка. Наш дуэт пакарыў гледача сваім яскравым юмарам і дасціпнасцю.

    — Першым традыцыю праводзіць падобныя конкурсы ўзрадзіў у мінулым годзе Крычаў, сёлета мы вырашылі правесці такія конкурсы ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны, і зараз фінальны абласны, — падводзячы вынікі іспытаў, адзначыў старшыня журы, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдзель. — Нядаўна зноў жа ў Крычаве ўпершыню прайшоў конкурс “Малады гаспадар” для мужчын-працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Ёсць задумка зрабіць яго абласным і правесці напярэдадні Дня абаронца Айчыны. Мяркую, ён прыйдзецца да спадобы будучым удзельнікам.

    Віктар Эдвардавіч прызнаўся, што судзіць удзельніц конкурса было няпроста, але абмеркаваўшы кожную кандыдатуру на званне “Гаспадыня АПК-2016”, члены журы ўсё ж такі абралі прызёраў і пераможцу агляду-конкурсу. Трэцяе места заняла прадстаў-ніца абласнога цэнтра, Магілёўскага дзяржаўнага аб’яднання “Мясамалпрам” Карына Гузава. На другім мес-              цы — прадстаўніца Касцюковічскага раёна Лідзія Стрэльнікава. А пераможцай конкурсу стала Людміла Кавалёва.

    Усім удзельніцам агляда-конкурсу былі ўручаны Дыпломы і салодкія падарункі, а пераможцам — сертыфікаты на халадзільнікі. Акрамя таго спецыяльны прыз ад першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Марыніча, як ён адзначыў, за мужнасць, быў уручан прадстаўніцы Мсціслаўскага раёна. Але на гэтым падарункі не скончыліся: за пастаянны актыўны ўдзел у прафсаюзных мерапрыемствах прадстаўніцы Кіраўскага раёна быў уручаны спецыяльны прыз ад холдынга “Бабушкина крынка”.

    Свята працаўнікоў вёскі працягнула цырымонія ўзнагароджання. Лепшыя з лепшых былі адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, абласнога камітэта прафсаюза АПК.

    Сярод узнагароджаных — і прадстаўніца Чэрыкаўшчыны. Аператару машыннага даення КСУП “Язёрскі” Юліі Храмых была ўручана Ганаровая грамата камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню  аблвыканкама. Юлія Валянцінаўна працуе ў сельгаспрадпрыемстве ўжо больш за 10 гадоў, і за гэты час яна зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку. Таму і ўзнагарода яе – заслужаная.

    Автор: О. ГлуховаВеснік Чэрыкаўшчыны
    Теги: 

Комментарии (0)