26 Апреля, 2024 Пятница

Да 125-годдзя Максіма Багдановіча

  • 23 ноября 2016 Культура Беларуская 0

    9 снежня 1891 года нарадзіўся выдатны беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Максім Багдановіч таксама выступаў як крытык і гісторык літаратуры. Ён з’яўляецца распачынальнікам традыцыі беларускага мастацкага перакладу.

    Нізка «Места» з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта «Вянок» з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі.

    Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

    У сувязі з юбілеем з дня нараджэння выдатнага літаратурнага дзеяча на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна” адкрыта выстава, прысвечаная гэтай даце. На выстаўцы прадстаўлены не толькі творы Максіма Багдановіча, але і розныя выданні з біяграфічнымі і іншымі звесткамі пра выдатнага паэта.

    Дзейнічаць выстава будзе да 15 снежня.

    Автор: Ю. ТолпинскаяВеснік Чэрыкаўшчыны
    Теги: 

Комментарии (0)