04 Мая, 2024 Суббота

Чыталі разам творы Максіма Багдановіча

  • 09 декабря 2016 Культура Русский 0

    Сонца паэзіі Максіма Багдановіча ўзышло, каб свя­ціць вякамі, свяціць нязгасна. Ён пражыў усяго 25 га­доў, але плёну гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лёс надзя­ляе кожную таленавітую асобу.

    Напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Баг­дановіча ў дзіцячай раённай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” чыталі творы паэта, які з’яўляецца гонарам беларускай літаратуры і яе ж болем. На мерапры­емства былі запрошаны старшыня Слонімскай арганізацыі Чырвонага Крыжа Людміла Іванова, якая зачытала апа­вяданне “Музыка”, сакратар кіруючай кампаніі холдынга “Зодчий” Ірына Вярбіцкая – зачытала верш “Санет” і пе­дагог-псіхолаг СШ № 2 Людміла Караленка – зачытала верш “Па-над белым пухам вішняў”. Падтрымалі чытан­не вучні 6 “А” класа СШ № 2 казкай-паэмай “Мушка-зеля­нушка і Камарык – насаты тварык”. Прыемна было паслу­хаць чароўныя радкі бессмяротнай паэзіі Максіма Багда­новіча, яшчэ раз прайсціся па незабыўных сцежках яго твораў, перагарнуць хвалюючыя старонкі кароткага, але вельмі яркага жыцця.

    Нараджаюцца зоркі аднойчы і аднойчы яны згасаюць. Але хочацца каб і праз стагоддзі не згасла зорка паэта Максіма Багдановіча. Паэт нараджаецца не аднойчы. Ён нараджаецца мільёны разоў – зноў і зноў, ва ўсё новых сваіх чытачах. Чытайце творы Максіма Багдановіча, слу­хайце іх сваім сэрцам.

    Автор: Наталля ГУРСКАЯСлонімскі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)