19 Апреля, 2024 Пятница

Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай беларускай граматыкі

  • 06 февраля 2017 Культура Беларуская 0

    У гэтым годзе споўнілася 125 гадоў са дня нараджэння грамадскага дзеяча, публіцыста, мовазнаўца і перакладчыка Браніслава Тарашкевіча, аўтара першай беларускай граматыкі, якая вытрымала 5 перавыданняў і доўгі час была галоўным падручнікам па беларускай мове. У  «Беларускай граматыцы для школ» Браніслаў Тарашкевіч навукова грунтоўна і перспектыўна вы-значыў асноўныя нормы нашай літаратурнай мовы, што ў нязменным выглядзе і зараз выкарыстоўваецца пад неафіцыйнай назвай “тарашкевіца” побач з “наркомаўкай” – варыянтам беларускага правапісу пасля яго рэформы 1933 года, замацаваным потым ў афіцыйных зводах правілаў.

    Жыццёвы шлях

    Аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 года ў сялянскай сям’і ў засценку Мацюлішкі Віленскага павета, зараз Літва. Спачатку вучыўся ў пачатковай школе, затым у другой Віленскай гімназіі.

     З 1911 года паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў ў 1916 годзе. Тут ён на працягу некалькіх гадоў вучыўся пад кіраўніцтвам славутых мовазнаўцаў: Яна Бадуэна дэ Куртэнэ і Яфіма Карскага. Навуковым кіраўніком Браніслава быў акадэмік Аляксей Шахматаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта Тарашкевіч застаўся працаваць у ім на кафедры рускай мовы і літаратуры. З восені 1918 года жыў і працаваў у Беларусі і Літве. Браніслаў Тарашкевіч з’яўляўся адным з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1918 года – Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1919 выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце. У 1919 годзе быў прызначаны дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. У красавіку-маі 1920 года выязджаў у Слуцк чытаць лекцыі па беларускай філалогіі на беларускіх настаўніцкіх курсах. Браніслаў Тарашкевіч стаў адным з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, мэтай якога было пашырэнне асветы сярод беларусаў.

    Пасля таго як заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы, Тарашкевіч стаў членам Цэнтральнага беларускага выбарчага камітэта. У лістападзе 1922 года ён узначаліў Беларускі пасольскі клуб, які вёў барацьбу за раўнапраўе беларусаў у Польшчы. На працягу шэрагу гадоў мовазнавец узначальваў Беларускае сялянска-рабочае таварыства. У 1927 годзе быў арыштаваны польскай палітычнай па-ліцыяй за палітычную і грамадcкую дзейнасць і ў 1928 годзе асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. Пад ціскам грамадскасці ў 1930 годзе вызвалены з турмы, а ў 1931 го-дзе зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў катаржных работ.

    У 1933 годзе ў выніку абмену палітзняволенымі паміж Польшчай і СССР пераехаў у Маскву. Працаваў там загадчыкам ад-дзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце. У 1937 годзе беспадстаўна арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і прысуджаны да выключнай меры пакарання. 5 студзеня 1938 года камісіяй НКУС СССР і пракурорам СССР (“двойкай”) прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

    Навукова-даследчая праца

    Навукова-даследчай працай у галіне філалогіі Бра-ніслаў Тарашкевіч стаў займацца будучы студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. Першай сваёй задачай ён лічыў стварэнне граматыкі беларускай мовы. У 1918 годзе Браніслаў Тарашкевіч выдаў у Вільні працу «Беларуская граматыка для школ». У ёй мовазнавец вызначыў найбольш характэрныя моўныя адметнасці сярэднебеларускіх гаворак у якасці нормы беларускай літаратурнай мовы: фанетычны прынцып напісання для галосных (як чуеш, так і пішы) і марфалагічны прынцып (не заўсёды прама звязаны з вымаўленнем) для зычных, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне шыпячых і «р» і інш., прапанаваў правапіс для запазычаных слоў.

    У гады турэмнага зняволення Браніслаў Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову шэдэўр грэчаскага эпасу – «Іліяду» Гамера і паэму «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Пера-клады Тарашкевіча далі шмат фактаў для меркавання пра багацце беларускай літаратурнай і народнай гаворкі, пра тое, што на беларускую мову з дастатковай сэнсавай дакладнасцю і мастацкай выразнасцю могуць быць перакладзены самыя выбітныя  творы сусветнай літаратуры.

    У канцы 1928 года Бра-ніслаў Тарашкевіч быў абраны ў склад членаў Акадэміі Навук БССР. Гэта высокае званне ён цалкам апраўдаў сваімі лінгвістычнымі і філалагічнымі працамі, хоць не ўсё напісанае ім убачыла свет. 

    Зараз імем Браніслава Тарашкевіча названы ву-ліцы ў горадзе Маладзечна і ў гарадскім пасёлку Радашковічы. У 1969 годзе імя Тарашкевіча стаў насіць ліцэй з беларускай мовай навучання ў польскім горадзе Бельск-Падляскі. У 2003 годзе імем Тарашкевіча была названа вуліца ў жылым раёне Сцяпянка горада Мінска.

    Ці ведаеце, што…

    · Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”,“мі-і-іласць”, “натхне-е-енне” або прачытаць вершы класікаў беларускай літаратуры. Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагучнасці. Яна абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле. Адам Міцкевіч надта любіў і цаніў беларускую мову. У сваёй лекцыі ў Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найбольш захаванай.

    · Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі. Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “кало-дзезь”, а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”. Дарэчы, беларускія дыялектныя масівы атрымалі назвы паводле геаграфічнай прыкметы: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. У сваю чаргу  паўднёва-заходні дыялект падзелены на слуцка-мазырскія і гро-дзенска-баранавіцкія гаворкі, а паўночна-ўсходні – на полацкія і віцебска-магілёўскія. Паміж абодвума дыялектнымі масівамі знаходзяцца сярэднебеларускія гаворкі. Акрамя таго, існуюць і перыферыйныя палескія гаворкі, якія істотна выдзяляюцца сваімі рысамі, характэрнымі для беларуска-ўкраінскага памежжа.

    Автор: Ю. ДашкевичВеснік Чэрыкаўшчыны
    Теги: 

Комментарии (0)