25 Апреля, 2024 Четверг

У музеі-сядзібе М. К. Агінскага прайшла літаратурна-музычная гасцёўня "На каву да Міхала"

  • 26 февраля 2017 Культура Беларуская 0

    У музеі-сядзібе М. К. Агінскага прайшло чарговае мерапрыемства — сустрэча ў літаратурна-музычнай гасцёўні «На каву да Міхала». Антураж кафейні ствараўся ў межах партнёрскай ініцыятывы і праекта «Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый», які фінансуецца Еўрасаюзам.

    За атрыманыя сродкі былі набыты высокатэмпературны куфар для выпечкі круасанаў і печыва, электра-кававарка і спецыяльны посуд з вензылямі. Устаноўлены два здымныя пандусы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 

    У канцэрце бралі ўдзел піяністкі з Мінска Святлана Хмялькова і Таццяна Грышына. У іх выкананні гучалі музычныя творы М. К. Агінскага, В. Казлоўскага, Ф. Шапэна. 

    Госці бралі ўдзел у старасвецкіх гульнях, развучвалі танцы, частаваліся кавай і выпечкай.

    Автор: Ала СТРАШЫНСКАЯ.Светлы шлях
    Теги: 

Комментарии (0)