24 Мая, 2026 Воскресенье

Пасяджэнне клуба "сямітысячніц" прайшло на мінулым тыдні ў гарадскім маладзёжным цэнтры

  • 10 марта 2017 Культура Беларуская 0

    Слуцкі раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў Мінскай вобласці па вытворчасці малака. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае добрасумленная праца аператараў машыннага даення. Менавіта ім былі адрасаваны словы ўдзячнасці падчас пасяджэння клуба аператараў машыннага даення. Дарэчы, штогод клуб папаўняецца новымі імёнамі, новымі дасягненнямі.

    Першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка адзначыў, што дзякуючы намаганням працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны Слуцкі раён па валавой вытворчасці малака ўпэўнена займае першае месца ў вобласці і другое – у рэспубліцы. Уладзімір Яўгенавіч падзякаваў жывёлаводам  за старанную працу, за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

    Па выніках мінулага года валавая вытворчасць малака на Случчыне склала 166,7 тысячы тон малака (102,6% да ўзроўню 2015 года). Толькі за апошнія тры гады вытворчасць малака павялічылася на 13,5%, ці на 19,8 тысячы тон.

    У раёне на 19 малочнатаварных фермах у сярэднім ад кожнай каровы  надаілі больш за 7 000 кілаграмаў малака, у тым ліку на дзвюх фермах – больш за 9 000 кілаграмаў. 72 аператары машыннага даення надаілі больш за 7 000 кілаграмаў малака ад каровы, у тым ліку  23 – больш за 8 000 кілаграмаў, 2 – больш 9 000 кілаграмаў, 4 – больш за 10 000. Аператары машыннага даення Алена Уладзіміраўна Янучок, Алена Аляксандраўна Ліхтар, Святлана Анатольеўна Радзюкевіч (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»), Тамара Анатольеўна Каржэвіч (ААТ «Вясейскі Пакроў») у сярэднім ад кожнай каровы атрымалі больш за 10 000 кілаграмаў малака.

    Сярод сельгасарганізацый лепшых вынікаў па ўдоі малака ад каровы дасягнулі  ААТ «Вітка-Агра» (дырэктар Вадзім Аляксандравіч Давідовіч; 7 992 кг), СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» (начальнік Мікалай Анатольевіч Хмялёў; 7 103 кг), ПСГ «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (дырэктар Сяргей Аляксеевіч Варона;  7 000 кг); па валавой вытворчасці малака –  СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (начальнік Валерый Канстанцінавіч Міхалькевіч; 16 320  кг).

    Ужо не першы год у ліку лідараў – ААТ «Вітка-Агра». Як адзначыў дырэктар сельгасарганізацыі Вадзім Аляксандравіч Давідовіч, гэта вынік шматгадовай працы ўсяго калектыву гаспадаркі.

    – Мы стараемся сачыць за новымі тэхналогіямі, правільна складаць рацыён кармлення жывёлы, дзелім кароў па групах ў адпаведнасці з прадукцыйнасцю. А яшчэ ў нас – старанныя працаўнікі. Гэта, на маю думку, і ёсць складаемыя поспеху, – гаворыць Вадзім Аляксандравіч. – Таксама ў мінулым годзе завяршылі рэканструкцыю будынка для ўтрымання жывёлы, пабудавалі будынак для цялят, узвялі сіласна-сянажныя траншэі. Работа ў гэтым кірунку будзе працягвацца і далей.

    Віншавалі ўдзельнікаў урачыстасці старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй Юзэфавіч Някрэвіч, старшыня Мінскага абласнога аграсаюза Генрых Станіслававіч Місюк.

    За добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Ганаровымі граматамі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК адзначаны дырэктар РСУП «Саўгас «Слуцк» Аляксей Сяргеевіч Родзік,  дырэктар ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі Мікалай Рыгоравіч Красуцкі, начальнік СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Уладзімір Анатольевіч Крыжаноўскі,  дырэктар ААТ «Сорагі-Агра» Васілій Валянцінавіч Юшко, дырэктар КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» Сяргей Генадзьевіч Дзічкоўскі. 

    Словы ўдзячнасці за сумленную працу гаварылі працаўнікам жывёлагадоўчай галіны першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Мікалаевіч Рамашка, начальнік раённай ветэрынарнай станцыі Іван Іосіфавіч Рытвінскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Анатольеўна Янук. Таццяна Іванова, Таццяна Дабрынеўская, Мікалай Галадок і іншыя выканаўцы падтрымалі ўзнёслы настрой добрымі песнямі.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)