26 Апреля, 2024 Пятница

У Брагінскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў конкурс чытальнікаў "Гімн роднай мове"

  • 10 марта 2017 Культура Беларуская 0

    Мерапрыемства пачалося з яскравага танцавальнага нумару: хлопчыкі і дзяўчынкі ў прыгожых сцэнічных касцюмах напоўнілі залу атмасферай радасці і пазітыву.

    Праніклівыя паэтычныя радкі, прысвечаныя прыгажосці і хараству роднага краю, самаму блізкаму і дарагому чалавеку – матулі, іх веліч і выразнасць акунулі прысутных  у чароўны свет роднай мовы. На гэтым свяце гармоніі слоў усе сталі адзіныя ў сваёй любові да літаратурнай спадчыны  краіны, дзе захоўваюцца і памнажаюцца лепшыя традыцыі беларусаў.

    Нягледзячы на тое што ўдзельнікам – ад чатырох да шасці гадоў, на конкурсе было ўсё па-даросламу. Выступленні  ацэньвала строгае журы ў складзе метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марыны Кечкі, метадыста цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталлі Фурс і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Брагінскай СШ Вольгі Хмелянок. Яны не толькі  вызначылі лепшых, уручылі дыпломы  і падарункі, але і  выказалі захапленне мерапрыемствам, падзякавалі маленькім чытачам цудоўных вершаў за прыемныя хвіліны, пажадалі далейшых поспехаў.

    А пераможцамі конкурсу сталі: Марыя Кліменка, якая заняла першае месца, Вікторыя Савянок  – другое, Мацвей Гаўрыленка і Дзяніс Калашнікаў падзялілі паміж сабой трэцяе.

    Автор: Вольга ПАЛЯШЧУКМаяк Палесся

Комментарии (0)