08 Мая, 2024 Среда

Ствараючы атмасферу свята

  • 05 апреля 2017 Культура Беларуская 0

    У сталічным Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. Аб тым, што рыхтуе для ўдзельнікаў і гасцей свята калектыў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, распавяла Алена Шумовіч.

    Адной з галоўных пляцовак стане Музей беларускага кнігадрукавання, у ім пройдзе музейнае свята, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Палачане і госці атрымаюць таксама магчымасць убачыць арыгінал «Малой падарожнай кніжкі», якую трымаў у руках сам Скарына! У дворыку музея пройдзе канцэрт камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».

    «Разынкай» святочнага калейдаскопу падзей стане батлеечны спектакль, які рыхтуе наваполацкі народны лялечны тэатр «Капялюш». Ён прадставіць старонкі з жыцця Францыска Скарыны. Выстава кніг — лаўрэатаў конкурсу «Мастацтва кнігі» — прыцягне ўвагу ўсіх, каму неабыякавыя дасягненні ў галіне сучаснай паліграфіі. Таксама вакол музея будуць ладзіцца інтэрактыўныя пляцоўкі.

    Супрацоўнікі Мастацкай галерэі рыхтуюцца правесці міжнародны пленэр, падчас якога мастакі з розных краін будуць маляваць Полацк. Па яго выніках будзе аформлена выстава. У Доміку Пятра I палачане і госці свята змо­гуць палюбавацца памятнымі манетамі, у тым ліку з новай серыі «Шлях Скарыны». На канцэрт музыкі XVI-XVII стагоддзяў у выкананні ансамб­ля «Кантабіле» запросіць канцэртная зала Сафій­скага сабора. Свята абяцае стаць гасцінным, яскравым і запамінальным. А яшчэ — вельмі атмасферным. Чакаем!

    Автор: Алена КаленікПолацкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)