26 Апреля, 2024 Пятница

Галоўны рэдактар газеты "Маяк" Лілія Вялічка отрымала Міжнародную літаратурную прэмію Баяна

  • 31 мая 2017 Культура Беларуская 0

    На працягу апошняга дзесяцігоддзя Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падтрымлівае творчыя стасункі з літаратарамі суседніх краін. Асабліва плённыя, скіраваныя на карысць славянскай культуры, яны вядуцца з расійскім бокам, у прыватнасці, з Браншчынай.

     Цэнтрам прыцяжэння адораных творчых славянскіх народаў, неад’емнай часткай шматвекавой славянскай культуры традыцыйна ў маі з’яўляецца старажытны горад Трубчэўск, дзе ў Дзень славянскага пісьменства і культуры штогод праходзіць Міжрэгіянальнае свята “На зямлі Баяна”.

     27–28 мая ў горад “салаўя старога часу” Баяна накіравалася прадстаўнічая дэлегацыя гомельскіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення СПБ, празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча.

     — У Трубчэўск мы адправіліся па запрашэнню калег з Бранска і адміністрацыі вобласці і муніцыпальнага раёна. Там прынялі ўдзел у шматлікіх  урачыстасцях і славянскім фестывалі ў гонар геніяльнага твора  сусветнай літаратуры “Слова аб паходзе Ігаравым”, паэтычнай пераклічцы “Над Дзясной, Дняпром і Сожам”, — распавёў Уладзімір Гаўрыловіч. — Там былі прэзентаваны лепшыя выданні, літаратурныя навінкі творцаў з пісьменніцкай суполкі. Беларусаў трубчэўская зямля прынімала гасцінна, як родных і блізкіх людзей.

     Гомельская дэлегацыя падрыхтавала цэлую паэтычна-музычную праграму, якая прыйшлася даспадобы гаспадарам, а доўгія, працяглыя апладысменты расіян і гасцей з Украіны ў адрас паэтаў Ліліі Вялічка і Валерыя Вятошкіна, а таксама яркага музыкі і спевака Віктара Задарожнага і іншых засведчылі, што творчасць гамяльчан кра-нула сэрцы гаспадароў і гасцей свята.

     Прыемна, што гамяльчане не засталіся без узнагарод. Як паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч, па рашэнні фестывальнага аргкамітэта за высокае творчае майстэрства, глыбокае раскрыццё славянскай тэмы ў паэзіі і публіцыстыцы Міжнародную літаратурную прэмію Баяна атрымала вядомая гомельская паэтэса і таленавіты публіцыст, галоўны рэдактар газеты “Маяк” Гомельскага раёна, вядучы спецыяліст аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лілія Вялічка. Гэтая ўзнагарода стала пэўным сюрпрызам для таленавітага творцы, адзначыў кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі вобласці.

     У сваю чаргу, гамяльчане таксама пакінулі “узнагародны” след у расіян. Акрамя кніжных падарункаў, якія перададзены чытачам Трубчэўска, старшыня аддзялення па даручэнні кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў дыплом СПБ начальніку аддзела па справах культуры, фізічнай культуры і спорту адміністрацыі Трубчэўскага муніцыпальнага раёна Алене Юдзянковай.

     Таксама ў межах свята славянскага пісьменства і культуры кіраўнік гомельскай пісьменніцкай дэлегацыі правёў афіцыйныя перамовы са старшынямі і прадстаўнікамі літаратурных арганізацый Курска, Бранска, Рыльска, а таксама Кіева і Глухава, на якіх скіроўвалася ўвага на развіццё далейшых творчых кантактаў, абмен літаратурнымі выданнямі, сумеснай працы, скіраванай на духоўнае яднанне славян, а таксама рэалізацыі перакладчыцкіх і выдавецкіх праектаў з удзелам творчай беларускай, рускай і ўкраінскай моладзі.

     

     Юрый Бугурт.

     Фота Уладзіміра Гаўрыловіча.

    Автор: Юрый БугуртМаяк
    Теги: 

Комментарии (0)