25 Апреля, 2024 Четверг

Где этим летом ведутся раскопки и почему Несвиж продолжает преподносить сюрпризы

  • 20 июня 2017 Культура Русский 0

    «Подайте мне рулетку!» Просьба застает меня врасплох. Оглядываюсь на самодельный деревянный столик, заваленный самыми различными инструментами. Есть здесь шпатели, совочки и даже кисти для расчистки. Где лежит та самая рулетка, которая оказывается больше обычной раз в десять, соображаю не сразу:

    — Пожалуйста! А что вы будете делать?

    — Археология — наука точная, — улыбается мой собеседник, сотрудник Академии наук Андрей Войтехович. — Наша задача — зафиксировать все находки, ведь, исследуя культурный слой, мы фактически его уничтожаем. Этого участка в первозданном виде больше не будет, но мы перенесем его в виртуальное измерение.

    Тайны лежат в земле


    Который день археологи, невзирая на капризную погоду, снимают сантиметр за сантиметром почву в траншее вокруг костела Божьего тела в Несвиже. Зачем? Да потому, что здесь расположатся специальные шпунты, которые должны обеспечить гидроизоляцию культовой постройки XVI века — грунтовые воды здесь очень высокие. Вопрос, по словам археологов, стоял так: либо сохранить нетронутым кладбище вокруг костела, либо спасать сам костел. Выбрали второе. Но это не значит, что часть кладбища, где положат шпунты, будет безвозвратно утеряна — его скрупулезно изучают. Археологи, а потом и антропологи. Затем, заверяют меня, останки будут перезахоронены.

    Кстати, в этой мысли с археологами солидарны и историки: такие работы помогут узнать больше о самом прикостельном кладбище и о тех, кто там был захоронен. В крипте костела, и это доподлинно известно, хранятся останки самих Радзивиллов. А вот кто находился за его стенами?

    — Лучше всего мы знаем костел изнутри, — включается в разговор старший научный сотрудник Национального историко-культурного музея-заповедника «Несвиж» Александр Ярош. — Территория снаружи практически не изучена. Первые раскопки проходили в 2000 году,  это — вторые. Надеемся, они дадут нам ответы на многие вопросы. Мы только знаем, что костел строили семь лет — с 1584 по 1593-й. А освящен он был в 1601 году. В XVIII веке при Михаиле Казимире Радзивилле Рыбоньке костел ремонтировали. Но делали ли это раньше, менялся ли облик и его территории, нам пока неизвестно.

    Нет ответа у специалиста и относительно легкой кладки из большого и сплюснутого красного кирпича, которую открыла траншея. И которая, по мнению археологов, относится примерно к XVII веку.

    — Что за пристройка нам открывается, мы не знаем, — пожимает плечами Александр Ярош. — Вариантов, поверьте, может быть много. Нам лишь известно, что в стороне от костела был иезуитский коллегиум, который строился одновременно с костелом и находился здесь до 20-х годов XIX века. Правда, иезуитским он перестал быть за век до того, поскольку с территории Беларуси прогнали иезуитов. 

    Под камнем сим


    Впрочем, полоса раскопок вокруг костела продолжает преподносить сюрпризы и задавать специалистам вопросы. 

    — На днях, — подводит меня к широкой могильной плите, на которой значится «Подвоевода Новогрудский Казимир Малявский, дата смерти 1718 год», Андрей Войтехович, — мы нашли вот это. Для полноты понимания, он — фактически второе лицо в воеводстве. И по документам мы знаем, что этот человек участвовал в избрании Августа II королем Речи Посполитой. Но вот кто находился под этой плитой, мы пока не уверены. Сам воевода или плита просто была вынесена во двор костела во время какого-то ремонта, загадка. Но под ней, а вот это уже абсолютно точно, мы нашли восемь  тел. 

    То, что под стенами костела было кладбище, просвещают меня специалисты, абсолютно обычное явление. Но есть и то, что меня удивляет: останки, которые здесь находят, уложены… ярусами. Самые нижние — более старые захоронения, высшие — последние. Не грешно было останки предыдущего покойника собрать и ссыпать в кучку при захоронении следующего. 

    — Да потому, что прикостельная земля считалась священной, — надевая дождевик от внезапно полившего дождя, который не должен прервать работы, говорит Андрей Войтехович. — Быть похороненным в ней — большая честь. Вот и хоронили здесь одного за другим почетных горожан. Например, недавно мы нашли погребение с подвеской и монетой, которые приоткрыли нам тайну времени захоронения — это середина XVII века. То есть практически с момента строительства самого костела.

    Кстати, в крипте костела изначально лежали не только Радзивиллы, убежден Александр Ярош:

    — По мнению польских исследователей, крипта была поделена условно на сектора. Некоторые части использовались коллегиумом, некоторые — местной шляхтой, в том числе наиболее знатной, к которой и относились Радзивиллы. Сохранились безымянные захоронения. И есть много документов, что тот-то умер в Несвиже в таком-то году. Как правило, XVIII век. Может, их хоронили здесь. Хотя есть вероятность, что за территорией города было и другое кладбище. Но где точно, мы не знаем. 

    Зуб мудрости


    Несвижская земля уже поделилась с нами некоторыми тайнами, приоткрывает эту завесу антрополог Академии наук Владислав Кумплевский:

    — В несвижском архиве сохранились метрические книги тех времен, так что можно будет попробовать идентифицировать похороненных. В том числе по поводу захоронения Казимира Малявского. Мы обследовали несколько тел. Одно из них, например, принадлежит пожилой женщине лет 70. К сожалению, при работах многие останки были повреждены, в том числе самая информативная их часть — черепа. 

    А вот останки другого человека — мужчины лет 60, которые при очередном захоронении были ссыпаны в кучку, — сохранились лучше. И о нем кое-что уже можно сказать. Например, то, что, несмотря на возраст, все его зубы были целыми, кроме одного — зуба мудрости, который причинял своему хозяину немало проблем. Из-за структуры челюсти он вырос неправильно — горизонтально десне и упирался в здоровые зубы. А когда с возрастом все зубы немного съелись — пища-то в те времена была более грубой, — зуб попросту мешал сомкнуть челюсти. Тогда человек обратился к стоматологу тех времен, и его зуб подпилили. 

    Была у этого человека еще одна примечательная черта — костяной нарост на лобной части черепа. Надеемся, эти черты, а приличный «гузак» на лбу не мог остаться незамеченным, помогут нам опознать усопшего. Кстати, это генетическое заболевание передается по мужской линии. Кто это? Сам ли подвоевода? Его родственник? 

    Этой тайне недолго осталось быть неразгаданной. 

     

    Тайны, пакрытыя камянямi


    Добра памятаю бурныя эмоцыі студэнткі-археолага з БДУ, калі пару гадоў таму на раскопках у Белавежы яна знайшла старадаўні пярсцёнак. Потым дзяўчына прызнавалася, што адчуванні ад сустрэчы з мінулым былі ні на што не падобнымі. Гэта амаль як падарожжа на машыне часу, скачок у мінулае. Ёсць людзі, якіх такія эмоцыi суправаджаюць усё жыццё. І якія праводзяць кожны дзень у пошуках добра забытага старога, распавядаючы нам пра гісторыю, культуру, зараджэнне нашай дзяржавы. Пра апошнія даследаванні, планы на гэты год і праблемы, з якімі сутыкаюцца археолагі, «Р» расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзім ЛАКІЗА.

    Каму каменная сякера, а каму — бурштын

    — Штогод, а ўжо тым больш у гэты — Год навукі, ад нас чакаюць вялікіх вынікаў, і перад намі пастаўлена шмат задач па археалагічных даследаваннях на помніках розных перыядаў і культур — ад каменнага веку да новага часу. У інстытуце на гэты год створаны тры дзеючыя экспедыцыі па вывучэнні помнікаў археалогіі. Напрыклад, пад кіраўніцтвам Мікалая Крывацэвіча будуць весціся работы па вывучэнні старажытнасцей сярэднедняпроўскай культуры ў Рэчыцкім раёне Гомельшчыны. Там ёсць унікальны комплекс III—II тысячагоддзяў да нашай эры, адкуль мы можам даведацца больш аб духоўнай і матэрыяльнай культуры нашых продкаў, сацыяльным падзеле грамадства, які пачаўся ўжо ў той час і адлюстроўваўся ў пахавальных звычаях: калі хавалі аднаго чалавека, у пахавальную яму клалі толькі посуд, каменную ці крамянёвую сякеру, а другому — медныя (вельмі, дарэчы, каштоўныя на той час) вырабы, бурштынавыя каралі.

    Мы працягваем актыўную і вельмі важную працу на тэрыторыі Белавежскай пушчы, дзе каля вёскі Камянюкі будуецца археалагічны музей пад адкрытым небам. Там наш навуковы супрацоўнік Алег Ткачоў на месцы стварэння першага аб’екта будучага музея — рэканструяванага па навуковых аналогіях старажытнага гарадзішча — будзе праводзіць чарговыя даследаванні. А на восень ужо зараз з польскімі калегамі абмяркоўваецца арганізацыя сумеснай міжнароднай экспедыцыі па даследаванні старажытнасцей памежных тэрыторый…

    Вялікая экспедыцыя запланавана па вывучэнні старажытнасцей Крывінскага тарфяніку. Дарэчы, ёй у мінулым годзе споўнілася 80 гадоў! Але гэтыя працы заўсёды даюць нешта новае. Асавец, які мы даследуем, унікальны таму, што адносіцца да катэгорыі так званых «мокрых» паселішчаў. Гэта тарфянік — там доступ кіслароду на працяглы час быў абмежаваны пластом торфу. Каштоўныя такія паселішчы тым, што тут, акрамя вырабаў з каменю, мы можам знайсці шмат іншага. Напрыклад, там цудоўна захоўваюцца драўніна, косткі, канструкцыі пабудоў і іншая арганіка. Можна нават даведацца пра харчаванне таго часу. Аднак тарфяных паселішчаў у нас не так шмат. Вядомы, напрыклад, комплексы Крывіна, Зацэнне. Мы спрабавалі шукаць і іншыя такія аб’екты на Гродзеншчыне, але, нягледзячы на тое што тарфянікаў у нас шмат, гэта не так проста. Знайсці гэтыя паселішчы — справа ўдачы. Напрыклад, паселішча на Віцебшчыне знайшлі, калі пачалі асушваць балота. І мясцовыя жыхары звярнуліся ў Акадэмію навук.

    Сіла ў карце


    — Праўда, што лік помнікаў археалогіі ў нашай краіне ідзе на тысячы?

     — Сапраўды так. Толькі помнікаў археалогіі (яны ўваходзяць у Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцей) у нас звыш 2 тысяч. Аб'ектаў археалогіі, якія ў адпа­веднасці з сучасным заканадаўствам павінны ўключацца ў Рэестр археа­лагічных аб’ектаў, яшчэ некалькі тысяч. Яны розначасовыя. Дынаміка колькасці аб’ектаў археалогіі залежыць ад часу — ужо ў неаліце была заселена ўся тэрыторыя нашай сучаснай краіны, колькасць паселішчаў жалезнага веку, а затым сярэднявечча — яшчэ большая. Дарэчы, з нашага вопыту, шматлікія сённяшнія вёскі маюць больш старажытную гісторыю. Часцяком археалагічны матэрыял нам паказвае, што там або па суседстве гадоў на 500 раней ужо жылі людзі. Акрамя таго, кожны год выяўляюцца новыя археалагічныя помнікі. Вось чаму так актуальна для нашай краіны суцэльнае абследаванне ўсёй тэрыторыі, распрацоўка нарматыўна-прававой асновы і стварэнне археалагічнай карты Беларусі па прыкладзе некаторых суседніх краін, скажам, Польшчы. 

    — Як адбываюцца пошукі такіх аб'ектаў?

     — Ёсць некалькі этапаў даследа­ванняў. Першы — разведка, калі ідзеш з заплечнікам уздоўж ракі, таму што перш паселішчы будавалі менавіта там. Ідзеш і аглядаешся — раптам натыкнешся на нейкія чарапкі, крамянёвыя вырабы, вугалькі. Робіш шурфоўку, шукаеш і даследуеш культурны пласт, потым — больш шырокі раскоп. Калі з'яўляюцца канструкцыі, разумееш: там стаяла нейкае жыллё. Заўсёды апытваю мясцовае насельніцтва, раптам ім нешта незвычайнае траплялася, на нешта звярнулі ўвагу.

    Інфармацыя нам часам паступае і ад будаўнікоў. Тады выязджаем на месца. У прынцыпе, грамадзяне нам вельмі дапамагаюць. Хоць бываюць і не лепшыя прыклады, як у Жупранах Ашмянскага раёна, дзе нядаўна пачалі добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол касцёла. Навуковаму кіраўніку такіх работ трэба разумець што калі гаворка ідзе пра такія аб’екты, там заўсёды будуць пахаванні — гэта ж відавочна. Як можна гэта ігнараваць? Урэшце рэшт, гэта проста кашчунства, бо там пахаваныя нашы продкі. А значыць, гэтыя работы павінны праводзіцца па ўсіх правілах. З Жупранаў нам паступіў сігнал, што на прыкасцёльнай тэрыторыі раскіданыя косткі, і мы адразу накіравалі ліст у Ашмянскі райвыканкам на часовае прыпыненне земляных работ.

    Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці


    — Гучыць і праўда жудасна. Але якая стандартная працэдура, што павінны прайсці распрацоўшчыкі? Можа, яны проста не ў курсе?

    — Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Так можна страціць усё. Мы маладая незалежная суверэнная краіна, якая павінна ганарыцца і захоўваць гісторыю, а не пускаць яе пад экскаватар. Зараз вядзецца мэтанакіраваная праца па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў. Пасля Указа № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў» і ўступлення ў сілу Кодэкса аб культуры задача Акадэміі навук была пастаўлена такая — зрабіць усё для вывучэння, захавання і больш шырокай папулярызацыі нашай гісторыі.

    Акрамя таго, ёсць некалькі адміністрацыйных працэдур, дзе прадпісваецца, што пры праектаванні аб'ектаў, правя­дзенні земляных, будаўнічых, мелі­ярацыйных і іншых відаў работ патрабуецца абавязковая археалагічная экспертыза Інстытута гісторыі і ўзгадненне праектнай дакументацыі з Акадэміяй навук.

    — І якіх прыкладаў у вашай практыцы больш?

    — Розныя ёсць сітуацыі. Беларускую АЭС, «Слаўкалій», «Белгіпрадар», «Гроднаэнерга» можна прыводзіць у прыклад. А вось «бітва» з кампаніяй «Полацктранснафта Дружба», дзе ігнаруюць нашы прадпісанні, ідзе не першы месяц. Будаў­ніцтва нафтаправода, у тым ліку, ідзе праз археалагічна значныя тэрыторыі, а экалагічная экспертыза пры праектаванні не праводзілася. Таму і важныя археала­гічныя артэфакты паселішча Лешна Маладзечанскага раёна, паколькі іх каштоўнасці не разумеюць, папросту выкідваюцца. 

    Толькі што паступіла інфармацыя пра інтэнсіўныя работы ў Вілейскім раёне. Пракладка траншэі для трубаправода вядзецца і праз тэрасы рэк, берагі азёр — можна толькі ўявіць, колькі гістарычнай інфармацыі мы страчваем. Арганізацыя спасылаецца на дазвол мясцовых улад — маўляў, нам дазволілі тут будаваць і мы нікому нічога не абавязаны. Але гэта не так. Правядзенне археалагічнай экспертызы замацавана ў законе і з’яўляецца агульнасусветнай практыкай. Больш за тое, для парушальнікаў прадугледжана пакаранне. Ад адміністрацыйнага да крымінальнага, калі, як у выпадку з Жупранамі ці ахоўнай зонай гарадзішча Капыля, гаворка ідзе пра гісторыка-культурныя каштоўнасці.

    Мы  хочам  быть суарганізатарамі


    — Калі скласці своеасаблівы рэйтынг археалагічных адкрыццяў за мінулы год, што б вы вылучылі?

    — І лёгка, і разам з тым цяжка сказаць. Напрыклад, даследаванні раннеславянскага паселішча Бярэжцы ў Жыткавіцкім раёне, славянскіх аб’ектаў каля вёскі Снядзін Петрыкаўскага раёна, Васілеўшчына і Фрунзэ Дзяржынскага раёна, археалагічнага комплексу Кардон Шумілінскага раёна (тра­пілі ў топ-10 даследаванняў вучоных НАН), стара­жытнага Лоева (вялікая міжнародная экспедыцыя), палаца Святаполк-Мірскіх побач з Мірскім замкам, работы на месцы пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну каля вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна. Мы працавалі там разам з падводнікамі і сумесна з французскі­мі спецыялістамі, выявілі каштоўныя артэфакты: фрагменты тагачаснай зброі, манеты, гузікі і іншае — рэчы, якія ўяўляюць цікавасць не толькі для нашай, але і шэрагу еўрапейскіх краін. І, безумоўна, яшчэ адзін цікавы аб’ект — замак Жабер у Драгічынскім раёне. Цяпер розныя музеі просяць у нас матэрыялы для экспанавання. Мы адкрытыя і матэрыялы заўсёды перадаём, але ў да­дзеным выпадку, а цяперашняе стагоддзе — стагоддзе камерцыялізацыі, мы хочам саўдзелу, суарганізацыі ад партнёраў. Напрыклад, на правя­дзенне сумесных даследаванняў, як з Нясвіжскім музеем.

    Колькасць адкрыццяў можа значна павялічыць. Але мы не ставім мэту раскапаць усе помнікі. У цэлым выдзеленых бюджэтных сродкаў на археалагічныя даследаванні, каб рухацца наперад, хацелася б мець больш. У тым ліку на развіццё спецыяльных метадаў, набыццё спецыяльнага абсталявання для археалагічных пошукаў і аналізаў. Разам з тым павінна актыўна развівацца грантавая і праектная сістэма фінансавання пад канкрэтныя даследаванні. Мы пакуль яшчэ гэтаму вучымся. Значна больш павінна быць і археолагаў. Неабходна мэтавая падрыхтоўка такіх спецыялістаў ва ўніверсітэтах, абавязкова адкрытыя магістратуры, у тым ліку ў Акадэміі навук, і самае галоўнае — дзяржаўнае запатрабаванне археолагаў для працы ў кожным з раёнаў і абласных цэнтраў краіны. 

    Автор: Вера АРТЕАГАРэспубліка

Комментарии (0)