29 Марта, 2024 Пятница

У карагодзе вышываных кветак

  • 17 июля 2017 Культура Беларуская 0

    Зінаіда Дземідовіч з вёскі Котава вельмі любіць кветкі. З надыходам вясны і да позняй восені рознакаляровымі агеньчыкамі зіхацяць пад яе вокнамі шматлікія цюльпаны, півоні, хрызантэмы…

    Яшчэ ярчэй глядзяць на свет яскравымі пялёсткамі кветкі вышываныя. Сваімі рукамі вясковая майстрыха стварае прыгажосць, якой радуе не толькі блізкіх, але і аднавяскоўцаў. Тэхналогію гэтага промыслу яшчэ ў дзяцінстве яна пераняла ад матулі, з той пары вышыванне стала яе любімым заняткам. Зараз у хаце кожны куточак упрыгожаны адмысловымі вырабамі: ручнікамі, абрусамі, сурвэткамі, фіранкамі, дыванамі. Кожная вышыванка ўвабрала ў сябе святло душы гэтай таленавітай жанчыны. І што адметна, узоры на іх ніколі не паўтараюцца. Сюжэты для сваіх работ Зінаіда Дземідовіч бярэ адусюль. Напрыклад, спадабаўся малюнак на шпалерах ці паштоўцы, хутка яго перанясе на тканіну, ды яшчэ нешта асабістае дадасць, так і атрымоўваецца чарговы шэдэўр.

    Нават у самы загружаны справамі дзень яна знаходзіць хвілінку для любімага занятку. А гаспадарка ў яе вялікая: трымае дзвюх кароў, некалькі парасят, на подворку квохчуць куры. На канікулы заўжды да бабулі прыязждаюць унукі, іх у Зінаіды Леанідаўны чацвёра. Вось і прыходзіцца часам не дасыпаць начамі, каб скончыць чарговую рэч.

    — Шкада, што захапленне не перадалося дачкам, — руйнуецца майстрыха.

    Але яна цвёрда ўпэўнена ў тым, што гэты старадаўні промысел ніколі не будзе забыты народам, бо традыцыя падаваць каравай на расшытым ручніку, ці пакрываць ім ікону яшчэ моцна будзе жыць. Бо, як справядліва лічыць жанчына, у тых узорах — цеплыня рук чалавечых.

    Дарэчы, у вёсцы Котава што ні гаспадыня, то творчая натура. Амаль у кожнай хаце жыве сапраўдны народны талент. Жанчыны вышываюць, вяжуць, шыюць… Падчас сустрэч з такімі людзьмі пранікаешся да іх вялікай павагай, бо разумееш, што іх захапленне — гэта сапраўднае праяўленне любові да роднай зямлі, да ўсяго, што з ёй звязана.

    Автор: Чаплева АленаЖыццё Прыдзвіння

Комментарии (0)