18 Апреля, 2025 Пятница

Верхнядзвінская дзяўчынка адзначана ў конкурсе фота з вышыванкай

  • 25 июля 2017 Культура Беларуская 0

    Сталі вядомыя вынікі фотаконкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай», які праходзіў у рамках праекта “Беларусь – крыніца натхнення”. 

    Праект накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі праз папулярызацыю спадчыны беларускага народа, вывучэнне нацыянальнай культуры, захаванне спрадвечных народных традыцый.

    Вышыванка ў Беларусі – адзін з найбольш распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Традыцыйныя беларускія сімвалы ў пэўным колеры (чырвоны на белым фоне) сёння шырока сустракаюцца не толькі ў сувенірнай прадукцыі, якая карыстаецца попытам у гасцей нашай краіны (абрусы, кубкі і іншае), але і ў паўсядзённым жыцці саміх беларусаў. Надзвычай папулярна сёння ўпрыгожваць нацыянальным арнаментам разнастайныя прадметы адзення.

    Такая нацыянальная нотка прыўнесла ў фотаздымкі канкурсантаў асаблівую непаўторнасць і прыгажосць.

    Згодна з умовамі фотаконкурсу, усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 31 года – прадстаўнікі вучнёўскай, студэнцкай, працоўнай моладзі, актыў БРСМ, лідары маладзёжных аб'яднанняў дасылалі свае фотаздымкі – сэлфі або традыцыйныя ў намінацыях «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы», «Мая сем'я ў вышыванцы»,«Дзяўчыны ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы».

    — Наша арганізацыя таксама адаслала на конкурс фотаздымкі верхнядзвінскіх удзельнікаў, — кажа першы сакратар РКГА «БРСМ» Дар'я Сакалоўская. — І ў далейшым будзем праводзіць розныя конкурсы. Запрашаем усіх жадаючых прымаць у іх удзел.

    Па выніках глядацкіх сімпатый са шматлікіх дасланых работ была адабрана дзесятка лепшых, куды ўвайшоў фотаздымак Маргарыты Ліцвінавай з г. Верхнядзвінска (намінацыя “Дзяўчына ў вышыванцы”). Фотагенічнасць, удала падабраны вобраз дапамаглі ёй стаць адной з пераможцаў і фотаконкурсу “Нашы дзеці”, які раёнка праводзіла ў 2015 годзе.

    Анна ЗІМАЦКАЯ.

    Автор: Анна ЗІМАЦКАЯ.Дзвінская праўда

Комментарии (0)