03 Мая, 2024 Пятница

Ў вёсцы Белая Царква прайшоў міжнародны фестываль музыкі, мастацтва, ёгі і простай вясковай ежы "SPRAVA"

  • 17 августа 2017 Культура Беларуская 0

    З 9 па 13 жніўня ў вёсцы Белая Царква прайшоў міжнародны фестываль музыкі, мастацтва, ёгі і простай вясковай ежы «SPRAVA». Да Троіцкай царквы прыехалі рэжысёры, мастакі, музыканты.

    9 жніўня сюды першымі прыбылі архітэктары і сталяры з Беларусі, Германіі і Расіі. Разам яны пачалі будаваць драўляную сцэну на паўвостраве. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гэтым сталярным майстар-класе.

    12 жніўня паўвостраў ператварыўся ў музычную і творчую пляцоўку. Днём госці ўдзельнічалі ў розных квэстах, займаліся ёгай. Таксама можна было адправіцца ў экскурсію па Чарэі, купіць фермерскіх прадуктаў у мясцовых жыхароў, паспрабаваць стравы іранскага повара ў кафэ «Ежа Джымі», напоі ад Дзвінскага бровара, зайсці ў чайны клуб «Чайны стан». Адправіцца ў палёты на паветраным шары, паслухаць лекцыю па рэгенерацыі гістарычнга асяроддзя «Genius loci» ад Уладзіслава Рута.

    Увазе наведвальнікаў фестываля — майстар-класы па плёнкавай фатаграфіі, па мылаварні, тэатральны. Даволі цікавае мерапрыемства прапанавала сталічная школа сталярнага майстэрства «Стамеска». Дарэчы, тут удзельнікі пазнаёміліся з кла-січным ручным сталярным інструментам, асвоілі базавыя сталярныя аперацыі.

    Для маленькіх майстры школы правялі майстар-клас па вырабу мадэлі самалёта. Таксама былі запланаваны квэст «Выспа», «Прыродная сцежка» з арнітолагам з Новалукомля Віталіем Кашчэевым, пастаноўкі настольнага тэатра «Картонка» з Мінску, які стварае спектаклі ў стылістыцы хатняга папяровага тэатра. Працавалі фуд-корт, фотазоны, спартыўная пляцоўка і рэлакс-зона.

    А вечарам на пабудаванай падчас фестывалю сцэне загучалі гурты «Yahor Jeihalo», «Мроі Пафнутыя» і «Натхненне» Чарэйскага СДК. Затым ў падсвечаным храме камерны хор «Salutaris» выканаў творы знакамітага эстонскага кампазітара Арво Пярта.

    Ноччу мільёнамі агеньчыкаў засвяцілася пляцоўка, на якой выступілі «Shuma», «DJ Stereobeaver»,» Port Mone», «JJ.OK».

    Автор: Варвара ЮРКЕВИЧ.Чырвоны прамень
    Теги: 

Комментарии (0)