19 Апреля, 2024 Пятница

Выстаўка "Сялянскія матывы" адкрыта ў музеі этнаграфіі ў Слуцку

  • 18 октября 2017 Культура Беларуская 0

    Выстаўка работ майстрых Квасыніцкага цэнтра рамёстваў Ларысы Уладзіміраўны Рамановіч і Таццяны Мікалаеўны Лістапад, пераможцаў і прызёраў шматлікіх конкурсаў, захапіла і зацікавіла першых наведвальнікаў, вучняў СШ №13. Некаторыя з іх адразу вырашылі таксама паспрабаваць ляпіць з гліны.

    Ганчарства – старажытны занятак беларусаў. На гарадзішчах у Слуцкім раёне знойдзена нямала прадметаў гэтага рамяства. Мастацтву работы з глінай вучаць у Квасыніцкім цэнтры рамёстваў аўтары выстаўкі «Сялянскія матывы». Старшы навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея, загадчык філіяла «Музей этнаграфіі» Валерый Анатольевіч Ажэўскі расказаў дзецям пра традыцыйныя заняткі сялян, якія ўвасоблены ў выставачных работах. Тут можна ўбачыць фігуркі, напрыклад, жняі, касца. Калядныя, велікодныя, вясельныя кампазіцыі адлюстроўваюць характэрныя рысы святаў беларусаў. Разглядваючы «Вячоркі», можна ўявіць сабе, як праводзілі доўгія зімовыя вечары нашы продкі, у якіх не было гаджэтаў. Кожны персанаж, увасоблены ў гліне, унікальны.

    «Я нават не ўяўляла, што можна так перадаць у гліне рысы твару, вылепіць прыгожае адзенне. Тут кожная фігурка адметная, у кожнага героя свой выраз твару, – здзіўлялася вучыніца СШ №13 Таццяна Якімовіч – Я таксама працавала з глінай, але каб вось так перадаць самыя тонкія дэталі...».

    Магчыма, нехта з юных наведвальнікаў не толькі натхніцца на стварэнне гліняных вырабаў, а і больш грунтоўна зацікавіцца гісторыяй, традыцыйнай культурай сваіх продкаў.

     

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)