20 Апреля, 2024 Суббота

У гармоніі з сабой

  • 28 октября 2017 Культура Беларуская 0

    Любоў Мікалаеўна Алешка нарадзілася ва ўкраінскай вёсцы Каморы Зарачанскага раёна. Скончыўшы сярэднюю школу, дзяўчына паступіла ў Ровенскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт.

    На трэцім курсе інстытута выйшла замуж за свайго аднакласніка Васіля Алешка, які вучыўся на філфаку. Атрымаўшы дыплом, вярнулася ў родныя мясціны і 8 гадоў працавала ў школе. Воляй лёсу дзяўчына разам са сваёй сям’ёй пераехала ў Малоткавічы, дзе працавала ў мясцовым сельскім Доме культуры, а затым амаль васямнаццаць год у школе вучыла дзетак матэматыцы і фізіцы. Зараз таленавітая жанчына пры Малоткавіцкім сельскім До-ме культуры вядзе дзіцячы гурток «Ткацтва».

    Ткацкі станок, на якім Любоў Мікалаеўна навучае дзетак, яна прывезла з роднай вёскі. Саткаць, напрыклад, рушнік – гэта крапатлівая праца, на яго выраб майстрыха можа затраціць шмат часу. У сваёй майстэрні Любоў Мікалаеўна тчэ руч-нікі, сурвэткі, абрусы, паясы...

    – Тканы ўручную пояс неўзабаве быў надзелены разнастайнай сэнсавай сім-волікай, – расказвае Любоў Мікалаеўна. – Найперш гэта быў сімвал гонару і годнасці. Мабыць, мала хто ведае, што чырвоны ўзор на поясе меў для нашых продкаў асаблівы сэнс, ён з’яўляўся абярэгам ад усяго злога, дрэннага. Напрыклад, нацыянальны беларускі арнамент – гэта не проста ўпрыгожванне ўбору, а цэлая гісторыя, якая мае глыбокае значэнне. Усе ўзоры можна «разгадаць». Кожны з іх мае сваё сімвалічнае значэнне. Яны звязаны з зямлёй, прыродай і з’яўляюцца асаблівым шыфрам нашых продкаў. Нашы дзядулі і бабулі верылі, што, калі такім поясам абвязаць жаніха і нявесту, можна змацаваць саюз маладых. На той час было прынята, каб нявеста ў абавязковым парадку дарыла свайму жа-ніху саматканы паясок як абярэг ад усялякага зла і здрады ў шлюбе.

    Пад кіраўніцтвам Любові Мікалаеўны паспяхова працуе фальклорнае аб’яднанне «Забава» пры раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца выконваць народна-побытавыя танцы, такія як «Кракавяк», «Лысы», «Полька-весялуха» і іншыя.

    Гады мінаюць хутка … Любоў Мікалаеўна разам са сваім мужам Васілём Феліксавічам выхавалі трох дачок і дачакаліся чацвярых унучак. Старэйшая з дачок Аксана, як і маці, працуе майстрыхай пры Малоткавіцкім СДК, яна вучыць дзетак вышыванню.

    Па словах Любові Мікалаеўны, дзеці, якія навучаюцца народнай творчасці, вельмі розныя. Але іх аб’ядноўваюць імкненне да гармоніі са сваім унутраным светам і свабода самавыяўлення.

    Автор: Татьяна ПолховскаяПолесская правда

Комментарии (0)