25 Апреля, 2024 Четверг

В Воронче прошли зимние забавы

  • 14 декабря 2017 Культура Беларуская 0

    Аграгарадок Варонча. Тут усё гатова да правядзення свята. На імправізаванай сцэне — лясныя прыгажуні. З’яўляюцца Скамарохі, якія запрашаюць павесяліцца.

    У госці завітаў Дзед Мароз са сваімі трыма сынамі-багатырамі. Снежань, Студзень, Люты  вядуць гаворку пра надвор’е і свае заняткі. Што такое зіма, расказваюць выканаўцы радкамі з песень: «снег і завірухі», «ёлкі футры апранулі», «замарозіць Дзед Мароз і падарункі прынясе»… Зіма — сапраўдная чараўніца.

    Гульня — неад’емная частка любога свята. Пра тое, у што гулялі нашы продкі, пазнаёміла   загадчыца мясцовай бібліятэкі Ліна Валянцінаўна Буячынская.

     Яна паведала пра гісторыю беларускіх народных гульняў, якія праходзілі весела і з запалам. У тыя далёкія часы былі вялікія маразы і шмат снегу.

    Дзяўчынкі і хлопчыкі любілі пагуляць у сняжкі, зляпіць снежную бабу, пакатацца на санках, лыжах, каньках. «Каб пазнаць душу народа, трэба ведаць, у што гуляюць дзеці», — зазначыла прамоўца.

    І гульні пачынаюцца. Для пачатку гучаць загадкі, дзеці даюць адказы на іх. Пад такой  жа назвай у далейшым і праводзяцца гульні: «Мароз», «Пеўнікі», «Пацяг», «Чарадзеі» — яны   выклікаюць ва ўдзельнікаў азарт і весялосць. Адначасова зала напаўняецца галасамі балельшчыкаў і апладысментамі пераможцам. Праверыць сваё майстэрства не адмаўляюцца і прадстаўнікі старэйшага ўзросту. Іх спаборніцтвы ўспрымаюцца на ўра — усе мы родам з дзяцінства, а зімовыя забавы тым больш — яны прыносяць шмат радасці.

    У святочнай зале — і настрой святочны. Узняць яго варанчанцам дапамагаюць госці — творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны Іўеўскага раёна Вольга Кудрашова, Тамара Рыбачонак, Жанна Хадарцэвіч. У іх выкананні гучаць беларускія народныя песні. Спявачкі пакідаюць сцэну пад гучныя апладысменты прысутных.

    А якое свята без упрыгожаных павозак і запрэжак! Пастараліся іх уладальнікі Леанід Сакратавіч Філончык і Сяргей Станіслававіч Радзюк на славу. Гаспадары коней былі адзначаны сувенірамі.

    Для аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва працавала выстава-ярмарка вырабаў народнай творчасці.

     

    Автор: Галіна СмалянкаПолымя
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)