24 Апреля, 2024 Среда

Урок кавальскага майстэрства

  • 06 января 2018 Культура Русский 0

    Кавальства – адно з самых старажытных рамёстваў. З металу выраблялі замкі і ключы, крукі для дзвярэй, зброю, рыштунак для коней, прылады для сельскагаспадарчай працы. Сёння, на жаль, у большасці вёсак няма кавалёў, аднак традыцыі металаапрацоўкі не забытыя. Яны вяртаюцца і развіваюцца дзякуючы энтузіастам.

    У наш час вырабы з метала – гэта не толькі практычныя і побытавыя рэчы, але, у першую чаргу, творы мастацтва – каваныя скульптуры, вырабы для інтэр’ера дома, сувеніры, дэкаратыўныя агароджы, балконы, флюгеры здзіўляюць сваёй прыгажосцю і філіграннасцю.

    Даведацца больш аб гэтым незвычайным рамястве можна і ў Пінску. Не так даўно пры абласным цэнтры інавацыйнай і тэхніч-най творчасці пачало сваю пра-

    цу творчае аб’яднанне «Кавальская майстэрня». Педагог дадатковай адукацыі, каваль-рамеснік Аляксей Наздрын знаёміць маладое пакаленне з сакрэтамі мастацкай коўкі, а таксама з вырабам інтэр’ерных даспехаў і рэплік халоднай зброі старажытных часоў. Такі майстар-клас каваль правёў і для студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Спачатку Аляксей Наздрын расказаў аб гістарычным мінулым Піншчыны і традыцыйных рамёствах палешукоў. Затым паказаў, з якімі інструментамі працуе і як правільна імі карыстацца. Затым прапанаваў жадаючым паспрабаваць сябе ў ролі каваля. І хлопцы, і дзяўчаты прынялі ўдзел у апрацоўцы кавалкаў ліставога метала. У спецыяльнай газавай печы метал раскалілі да патрэбнай тэмпературы, а затым прыдавалі яму форму на накавальні молатам і другімі прыладамі. Госці ўпэўніліся, наколькі гэта няпростая і захапляльная праца. Кіраўнік аб’яднання прадэманстраваў, як з дапамогай агню і інструментаў, а таксама фантазіі і майстэрства з металу нараджаюцца прыгожыя вырабы, да прыкладу, нават «расцвітаюць ружы». На практыцы выявілася, што для таго, каб зрабіць жалеза пластычным і прыдаць яму форму, патрэбна шмат сілы, ведаў, настойлівасці і цярпення. А яшчэ – у кожны выраб каваль укладвае часцінку сваёй душы. Без гэтага, упэўнены Аляксей Наздрын, нічога не атрымаецца. Студэнты задавалі шмат пытанняў, іх сапраўды зацікавіла старажытнае рамяство.

    У канцы сустрэчы маладыя людзі маглі зрабіць фота ў гістарычных даспехах і адчаканіць на памяць сувенірную манету.

    Автор: Наталья МилевскаяПолесская правда

Комментарии (0)