29 Марта, 2024 Пятница

Іван Кірчук: «Першая фальклорная экспедыцыя павінна быць у сваю сям’ю»

  • 22 февраля 2018 Культура Русский 0

    У монаспектаклі «Дарожка мая» аўтар запрасіў гледачоў па-слухаць народныя песні, фрагменты старадаўніх замоў, абрадаў, прыкмет, а таксама гісторыі, сабраныя падчас шматлікіх экспедыцый па краіне. Усё гэта суправаджалася гучаннем акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Іван Кірчук валодае не толькі беларускімі, але і шматлікімі рэд-кімі і незвычайнымі інструментамі розных краін свету, і яны таксама ўдала дапаўнялі мелодыку твора, робячы яго цэльным, напоўненым загадкавасцю. Чаго варта толькі тое, што наведвальнікі пачулі музычны строй побытавых рэчаў, а на даступнай мове гукаў размаўлялі нават простыя камяні і капыткі коз.

    «Я пачну вас сёння вадзіць па тых дарожках, па якіх хадзілі нашы продкі. І, магчыма, вы па-іншаму будзеце адносіцца да таго багацця, якое нам пакінулі дзяды», – сцвярджае Іван Кірчук і пачынае спяваць старадаўнюю калыханку – самую першую песню, якую чуе маленькі беларус. Спектакль з першых слоў, з першай мелодыі трымае ўвагу. Ён умоўна падзелены на некалькі частак і расказвае, з якімі песнямі сустракалі нашы продкі надыход вясны; як дзяўчаты ішлі варажыць на Купалле; як вадзілі на Каляды «Казу»; якімі словамі дзякавалі зямельцы за багаты ўра-джай; якія замовы дапамагаюць ад нядобра-зычліўцаў; як выклікаць дождж і што ра-біць, калі на Правадной нядзелі сустрэнеш сапраўдную Русалку… «Шмат чаго страчана, але давайце звернемся да зямлі-матухны, бо старыя людзі гавораць так: «Зямля – яна святая, яна маці, яна нас поіць-корміць, а прыйдзе час – і да сябе прыхіляе», – дзеліцца з гледачамі аўтар.

    Асобная частка спектаклю была прысвечана вясельным абрадам і традыцыям. Іван Кірчук нагадвае, што на старадаўнім беларускім вяселлі гучала каля 400 песень! Спяваліся яны ў кожны момант, дзе толькі стаялі нявеста і жаніх. А якія мы песні спяваем зараз на вяселлях?

    Гледачы ва ўтульнай зале Палескага драматычнага тэатра былі поўнасцю захоплены неверагоднай атмасферай, дзеяй спектакля, магі-яй гукаў, сакральнымі песнямі і словамі, незвычайна моцнай энергетыкай выканаўцы. Сапраўды, такое лепш пабачыць і адчуць самому. Праз паказ каляндарнага шляху жыцця чалавека, тэатралізаваную рэканструкцыю даўніх абрадаў і святаў Іван Кірчук падзяліўся мудрасцю таго, што назапасіла беларуская культура. А галоўнае – заклікаў кожнага звярнуцца да cваіх каранёў...

    Пасля выступлення аўтар пага-дзіўся пагутарыць з журналістамі.

    – Іван Іванавіч, які сэнс за-кладзены ў Ваш спектакль?

    – Монаспектакль «Дарожка мая» – гэта знаёмства з беларускім фальклорам ад нараджэння чалавека да яго смерці, таму што песні ў ранейшыя часы гучалі заўсёды. Нават у перыяд паста, калі нельга было ладзіць вяселлі, нашы продкі спявалі спецыяльныя паставыя песні. Яны вучылі моладзь гэтай філасофіі, якая захавалася і закадзі-равана ў нашым фальклоры. Думаю, у наш час гэта таксама выклі-кае інтарэс. Беларусы багатыя сваім фальклорам, але ведаюць яго дзесьці на два працэнты. Мы неадукаваныя ў гэтым плане, таму што няма тэлеперадач, радыёперадач, не выходзяць кампакт-дыскі з за-пісамі тых песень. Мой монаспектакль пра тое, што продкі пакінулі нам багаты матэрыял, а што мы пакінем нашым дзецям? Трэба задумацца.

    – Колькі часу Вы працавалі над пошукам матэрыялу і рэалізацыяй праекта?

    – Больш за 30 гадоў. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за гады творчай дзейнасці. Беларускія народныя песні, запісаныя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983-2003 гадоў, выбраныя з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Шмат падчас спектакля гучала музыкальных інструментаў, і не толькі беларускіх. Разам з гуртом «Троіца» мы ўдзельнічалі ўжо ў 100 міжнародных фестывалях, ад Малайзіі да Партугаліі, нават выступалі ў Чылі. Падчас такіх вандровак, калі нас зацікавіць нейкі інструмент, мы набываем яго. Сёння, напрыклад, гучалі двайныя дудкі з Украіны, малдаўская акарына і нават металічныя пласціны, якія рабіў майстар з Англіі.

    – І галоўная думка, якую Вы хацелі данесці да гледачоў?

    – Я хацеў паказаць усю мелодыку, усю рытміку беларускай песні, якая толькі можа існаваць. У спектаклі няма фіналу. Гэта зроблена для таго, каб слухачы самі зрабілі вынік і пайшлі пашукць фальклор у сваіх продкаў. Напрыклад, я сваю матулю запісаў толькі тры гады таму назад. Вось такі парадокс – збіраючы фальклор у розных краінах свету, на сваё, тое што побач, не звяртаў увагі. А шкада, таму што мая мама была вядомая траўніца ў Лідзе і многім лю-дзям дапамагла. Усё не паспеў запі-саць і вельмі шкадую. Таму ўсім раю – першая ваша фальклорная экспедыцыя павінна быць у сваю сям’ю. Пагаварыце з бабулямі, дзядулямі, цёткамі, дзядзькамі. Яны шмат чаго цікавага ведаюць.

    – Як нашы продкі маглі спалучаць хрысціянскае і язычніцкае?

    – Продкі ўсё захоўвалі, не раздзялялі. Напрыклад, язычніцкая культура мае вельмі многа пластоў, адлюстроўвае своеасаблівыя адно-сіны чалавека да Зямлі, Вады, Агню. Мне, наогул, здаецца, што фальклор – гэта жывая істота. Яна не ўсё нам дае для працы, толькі тое, што можна выкарыстоўваць. Гэта закадзіраваная інфармацыя, і бывае, што расшыфроўкі прыходзяць толькі праз шмат гадоў.

    Автор: Наталья МилевскаяПолесская правда

Комментарии (0)