25 Апреля, 2024 Четверг

Лілія Ананіч: “Кніга – духоўны код кожнай кра­і­ны”

  • 30 января 2015 Культура Беларуская 0

    Выхаванцы Васілішкаўскага до­ма-інтэрната хоць і пры­вык­лі да візітаў вы­со­кіх гасцей, але ўсё ж хваляваліся. Не кожны дзень, няхай сабе і святочны, за­віт­вае ў іх установу міністр. А Лі­лія Станіславаўна Ананіч ра­зам з досыць вя­лі­кай ка­ман­дай ад­на­дум­цаў прыехала, каб раз­дзя­ліць з рабятамі радасць ура­чыс­тас­ці, ад душы па­він­ша­ваць і па­жа­даць шчаслівага но­ва­га года тым, хто асаб­лі­ва мае патрэбу ў ду­шэў­най цеп­лы­ні і ўвазе. Якім жа прыгожым і вя­сё­лым ат­ры­маў­ся ранішнік! А «жывыя» ін­тэ­рак­тыў­ныя кнігі ў па­да­ру­нак да­па­мо­гуць хлоп­чы­кам і дзяў­чын­кам спасцігаць пры­га­жосць сло­ва, духоўна рас­ці і развівацца.

    – Трэці год у нас у рэспубліцы пра­водзяц­ца калядныя балі кнігі, а на іх пры вя­лі­кай актыўнасці пра­ходзяць аўкцыёны кнігі, – рас­каз­вае міністр інфармацыі Л.С. Ана­ніч. – У выніку рэалізацыі гэтага ці­ка­ва­га творчага праекта сабраны срод­кі, якія на­кі­роў­ва­юц­ца  на даб­ра­чын­насць. Вось і гэты сер­ты­фі­кат на суму больш за 100 мі­ль­ё­наў руб­лёў мы перадаём дзіцячым ус­та­но­вам Шчучынскага раёна на іх раз­віц­цё, – зазначыла міністр.

    Дарэчы, пазнаёміўшыся з умо­ва­мі жыцця выхаванцаў Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га дома-ін­тэр­на­та і работай шмат­лі­кіх арт-студый, убачыўшы твор­чыя работы таленавітых дзя­цей, Л.С. Ананіч прапанавала … са­цы­я­ль­нае партнёрства на фес­ты­ва­лі з нагоды Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, які, як вядома, ад­будзец­ца 6 верасня 2015 года ў на­шым райцэнтры.

    – Няхай і выстава маленькіх шэ­дэў­раў юных твор­цаў дома-ін­тэр­на­та таксама будзе прад­с­таў­ле­на ў кніжным па­ві­ль­ё­не нашага Мі­ніс­тэр­с­т­ва, – вы­ка­за­ла сваё па­жа­дан­не Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на.

    Увогуле падрыхтоўка да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства ўжо рас­па­ча­ла­ся і, як заз­на­чы­ла Л.С. Ананіч, Мі­ніс­тэр­с­т­ва інфармацыі бярэ Шчу­чын­ш­чы­ну пад сво­е­а­саб­лі­вы пат­ра­наж:

    – Мы плануем досыць часта пры­яз­д­жаць у ваш раён, на­вед­ваць школы, біб­лі­я­тэ­кі, прывозіць у па­да­ру­нак кнігі сучасных аўтараў. У рэспубліцы будзе аб’яўлены кон­курс на лепшы мастацкі твор года, будзе заснавана і Нацыянальная лі­та­ра­тур­ная прэ­мія. Мастацкае сло­ва заклікана несці стваральныя пра­цэ­сы ў наша грамадства, за­хоў­ваць культурныя традыцыі. Кніга – гэ­та духоўна-маральны код кожнай кра­і­ны, – лічыць Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на.

    Разам з начальнікам упраўлення вы­да­вец­кай дзейнасці і гандлю Мі­ніс­тэр­с­т­ва ін­фар­ма­цыі А.С. Паў­ла­вай, генеральным дырэктарам ААТ «Белкніга» А.А. Ваш­ке­ві­чам, кі­раў­ні­ком ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа» І.М. Маланяком, на­мес­ні­кам стар­шы­ні камітэта па працы, за­ня­тас­ці і сацыяльнай абароне Т.І. Гуз, намеснікам на­ча­ль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраўлення ідэалагічнай ра­бо­ты, культуры і па справах мо­ладзі Гродзен­с­ка­га аблвыканкама В.А. Апановічам міністр наведала і са­цы­я­ль­на-пе­да­га­гіч­ны цэнтр у аг­ра­га­рад­ку Ляшчанка.

    – Хочацца, каб кожнае дзіця ў на­шай краіне не толькі ў Новы год, а заўжды ад­чу­ва­ла сябе шчас­лі­вым, не абдзеленым цеплынёй і сар­дэч­нас­цю, – падкрэсліла Лілія Ста­ніс­ла­ваў­на, уручаючы дзецям цу­доў­на выкананыя беларускімі па­ліг­ра­фіс­та­мі збор­ні­кі казак. – Дзяр­жа­ва робіць усё, каб дзеці ў такіх ус­та­но­вах былі не проста ап­ра­ну­ты і накормлены, а развіваліся, адап­та­ва­лі­ся ў соцыуме і выраслі дас­той­ны­мі гра­мадзя­на­мі сваёй кра­і­ны.

    Старшыня Шчучынскага ра­ён­на­га выканаўчага камітэта С.В. Ло­жэч­нік і яго на­мес­нік Г.С. Хвядзюк вы­ка­за­лі словы падзякі міністру за гэ­ты дабрачынны візіт у наш раён. Ад райвыканкама былі таксама пе­ра­дадзе­ны падарункі выхаванцам як Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га дома-інтэрната, так і сацыяльнага прытулку.

    Па-добраму ўзрушаныя малышы яш­чэ доўга гарталі цікавыя кнігі, час­та­ва­лі­ся сло­ды­ча­мі, расказвалі вер­шы і спявалі песенькі. Самае ча­роў­нае свята года падарыла ім сто­ль­кі сюрпрызаў і незабыўных сус­т­рэч, а дарослым – магчымасць уваб­раць у ся­бе гэтыя мілыя со­неч­ныя ўсмешкі, дзіцячую не­пас­рэд­насць і адкрытасць сэрцаў.

    Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Фота Алы БІБІКАВАЙ.

    Автор: Татьяна СтупакевичДзянніца

Комментарии (0)