26 Апреля, 2024 Пятница

Падчас рабочай паездкі па Гродзен­ш­чы­не прэм’ер-міністр Ан­д­рэй Ка­бя­коў не абмінуў Шчу­чын

  • 06 апреля 2015 Экономика Беларуская 0

    Дарэчы, кошт гэтага эка­на­міч­на­га праекта па каштарысе – 105 млрд. рублёў. Ад­нак, калі тэмпы бу­даў­ні­чых работ будуць такімі ж і сё­ле­та запусціцца 2-я чарга аб’­ек­та, то рэальна будзе з’эканоміць істотную су­му, уклаўшыся ў 82 мільярды.

    – Мы падлічылі, што рэн­та­бе­ль­насць новай МТФ складзе 50 %. У нас ёсць ква­лі­фі­ка­ва­ныя кадры, во­пыт, мы ўмеем эфектыўна пра­ца­ваць і праз нейкі дзясятак год аку­пім укладзеныя сродкі, – за­пэў­ніў прэм’ер-міністра дырэктар ААТ «Шчучынаграпрадукт» Б.М. Куц.

    Не сакрэт, што сёння малочная га­лі­на – самая прыбытковая ў се­ль­с­кай гас­па­дар­цы. Гэтым умела ка­рыс­та­юц­ца ў «Шчучынаграпрадукце». Каля 60 % пры­быт­ку гас­па­дар­кі прыпадае ме­на­ві­та на малочную галіну.

    – Штодзённа мы рэалізуем пе­рап­ра­цоў­ш­чы­кам 33 тоны малака, а з увядзеннем і поўным кам­п­лек­та­ван­нем фермы «Скоржыкі» будзем прадаваць па 50 тон. Спадзя­ём­ся на такі паказчык вый­с­ці літаральна праз год, – зазначае Б.М. Куц. – Увогуле гэ­ты праект да­па­мо­жа нам рацыянальна скан­цэн­т­ра­ваць наш дойны статак і, зра­зу­ме­ла, павялічыць яго, бо вы­са­ка­я­кас­нае малако вышэйшага сорту і га­тун­ку «экстра» надз­вы­чай за­пат­ра­ба­ва­на на расійскім рынку.

    А.У. Кабякоў выказаў упэў­не­насць, што Дзяржаўная праграма бу­даў­ніц­т­ва су­час­ных ма­лоч­на­та­вар­ных комплексаў будзе і далей рэ­а­лі­зоў­вац­ца, а будаўнічыя аб’­ек­ты, дзе ўжо высокая ступень га­тоў­нас­ці, знойдуць падтрымку ў фі­нан­са­ван­ні. Аб ходзе вясенне-палявых работ А.У. Кабякова праінфармаваў пер­шы на­мес­нік старшыні Гродзен­с­ка­га аблвыканкама І.А. Жук, адз­на­чыў­шы, што ўсё не­аб­ход­нае для пас­пя­хо­ва­га завяршэння адказнай се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай кампаніі ў аг­ра­ры­яў Гродзен­ш­чы­ны ёсць. Дзя­ку­ю­чы клопату дзяржавы се­ль­гас­выт­вор­цы своечасова бы­лі за­бяс­пе­ча­ны палівам і ўгнаеннямі. Тэм­пы работ крыху стрымлівае нес­п­ры­я­ль­нае над­во­р’е, але ёсць усе пад­с­та­вы меркаваць, што сяўба прой­дзе згодна з пат­ра­ба­ван­ня­мі су­час­ных тэхналогій. Штодзень за­сей­ва­ец­ца 8% плошчаў.

    Губернатар У.В. Краўцоў, стар­шы­ня Шчучынскага райвыканкама  С.В. Ло­жэч­нік, іншыя зацікаўленыя кі­раў­ні­кі абмеркавалі шэраг ак­ту­а­ль­ных для рэгіёна пы­тан­няў, каб на ўзроўні рэспублікі іх станоўча вы­ра­шыць.

    У рамках далейшай рабочай па­ез­д­кі па Гродзеншчыне прэм’ер-мі­ністр А.У. Ка­бя­коў наведаў ААТ «Мастоўдрэў», МТФ «Чарлёна» фі­лі­я­ла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», будаўнічую пляцоўку сві­на­га­доў­ча­га комплексу «Пачуйкі» се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ва «Ваўкавыскае». На гэтым аб’екце, ін­вес­та­рам якога з’яў­ля­ец­ца Мі­ніс­тэр­с­т­ва энергетыкі, да ўсяго было раз­г­лед­жа­на пытанне аб ходзе вы­ка­нан­ня даручэнняў Прэзідэнта Бе­ла­ру­сі А.Р. Лукашэнкі аб бу­даў­ніц­т­ве сві­на­вод­чых комплексаў, ад­наў­лен­ні пагалоўя свіней і вытворчасці сві­ні­ны.

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)