08 Мая, 2024 Среда

Міністр фінансаў пабываў у Шчу­чы­не

  • 28 апреля 2015 Экономика Беларуская 0

    Візіт міністра фінансаў Рэс­пуб­лі­кі Беларусь Уладзіміра Вік­та­ра­ві­ча Амарына ў Шчучын на­пя­рэ­дад­ні святкавання Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства быў ве­ль­мі дарэчы. Як вядома, горад рых­ту­ец­ца сустрэць свята ў поў­най сваёй прыгажосці, а для доб­раў­па­рад­ка­ван­ня патрэбны знач­ныя фінансавыя ўкладанні. Та­му некаторыя  незаспакоеныя шчу­чын­цы вырашылі звярнуцца да міністра і расказаць пра  тыя праб­ле­мы, якія іх вельмі хва­лю­юць.

    Летась па вуліцы Пушкіна была за­ме­не­на цеплатраса, аналагічныя ра­бо­ты вяліся і па Маладзёжнай. Вя­до­ма ж, вуліцы былі раскапаны. Пас­ля зімы грунт асеў, і цяпер мож­на класці асфальтавае пак­рыц­цё. Вось і звярнуліся да міністра жы­ха­ры гэтых вуліц з просьбай да­па­маг­чы з фінансаваннем – на доб­раў­па­рад­ка­ван­не патрэбна ка­ля 10 мільярдаў.

    – Прывядзенне гэтых вуліц у на­леж­ны стан, безумоўна, зак­ладзе­на ў наш план, толькі сродкаў на ўсё не хапае, – патлумачыў стар­шы­ня Шчучынскага райвыканкама Сяр­гей Васільевіч Ложэчнік. – А мы ж павінны сустракаць шматлікіх гас­цей горада ў Дзень пісьменства так, каб усім было ўтульна і кам­фор­т­на. Таму пытанне доб­раў­па­рад­ка­ван­ня адно з актуальных.

    – Сітуацыя ў рэспубліканскім бюд­жэ­це даволі не простая, – ад­ка­заў Уладзімір Віктаравіч Амарын. – Наша краіна вяртае вялікія даўгі. Та­му лішніх сродкаў у нас няма. Ад­нак мы разгледзім гэтыя зва­ро­ты, прааналізуем і вырашым, чым змо­жам дапамагчы.

    Практычна ніводны прыём не абы­ходзіц­ца без пытання, якое сён­ня ва ўсіх на слыху. І на гэты раз пагутарыць з міністрам прый­ш­лі маладыя мамы, якіх, як нікога, хва­люе праблема будаўніцтва дзі­ця­ча­га садка ў Паўднёва-Заходнім мік­ра­ра­ё­не Шчучына.У.В. Амарын запэўніў жанчын, што пытанне будаўніцтва садка будзе абавязкова разгледжана пры фар­мі­ра­ван­ні бюджэту на нас­туп­ны год. Дарэчы, гэту праблему тры­мае на кантролі і губернатар Гродзен­ш­чы­ны У.В. Краўцоў. Дзіцячы садок, для будаўніцтва яко­га ўжо распрацавана праектна-каш­та­рыс­ная дакументацыя, раз­лі­ча­ны на 170 месц. Кошт  уз­вядзен­ня гэтага аб’екта на сённяшні дзень складае 66 млрд. рублёў.

    Са сваёй асабістай праблемай прый­ш­ла на прыём яшчэ адна жы­хар­ка горада Шчучына.  На­вед­ва­ль­ні­ца хоча атрымаць субсідыю, каб вырашыць праблему з жыл­лём. Як аказалася, у аддзеле жыл­лё­ва-камунальнай гаспадаркі, куды яна да гэтага звярталася, ёй пра­па­на­ва­лі сабраць пакет не­аб­ход­ных дакументаў, згодна з якімі і будзе прымацца рашэнне. Жан­чы­на дакументы так і не прадставіла. Мі­ністр прапанаваў ёй такі ж ал­га­рытм дзеянняў.

    Начальнік упраўлення сельскай гас­па­дар­кі і харчавання Г.Б. Хоміч, які прысутнічаў на прыёме, звяр­нуў­ся да міністра з просьбай да­па­маг­чы вырашыць праблему, што ўзнік­ла пры будаўніцтве ма­лоч­на­та­вар­на­га комплексу непадалёку вёс­кі Скоржыкі ў СВК “Шчучынаграпрадукт”. Банкі спы­ні­лі фінансаванне, будоўля за­кан­сер­ва­ва­на амаль паўгода, ут­ва­ры­лі­ся вялікія даўгі перад бу­даў­ні­чы­мі арганізацыямі. У.В. Амарын па­а­бя­цаў разабрацца ў гэтай сітуацыі. У той жа дзень Уладзімір Вік­та­ра­віч пабываў на будаўнічай пля­цоў­цы, дзе вядзецца рэ­кан­с­т­рук­цыя былога палаца Друцкіх-Лю­бец­кіх, пацікавіўся ўзвядзеннем за­во­да кампаніі “Праймілк”, наведаў но­вы спарткомплекс па вуліцы Аві­я­та­раў, а таксама агледзеў вуліцы го­ра­да, якія патрабуюць доб­раў­па­рад­ка­ван­ня. 

    Автор: Ганна РУДСКАЯДзянніца

Комментарии (0)