20 Апреля, 2024 Суббота

Удыхнуць жыццё ў глыбінку спрабуюць маладыя гас­падары аграсядзібы “Лісіная нара”

  • 25 мая 2015 Экономика Беларуская 0

    – Года паўтара назад мы вы­пад­ко­ва трапілі ў гэты нежылы на той час дом і адразу зразумелі: не­ль­га, каб прападала такая пры­га­жосць. Яе трэба цаніць і паказваць ін­шым, – расказваюць маладыя людзі.Сядзібу купілі нядорага, а вось каб давесці да ладу і адпаведнага для агратурызму ўзроўню, пат­ра­бу­юц­ца немалыя інвестыцыі. Вельмі спадзя­юц­ца Новікі на крэдыт Аг­рап­рам­бан­ка, якому на дзяр­жаў­ным узроўні даведзены паў­на­моц­т­вы падтрымліваць падобныя пра­ек­ты развіцця беларускай глыбінкі. – Мы немалыя грошы ўклалі ў доб­раў­па­рад­ка­ван­не пад’язной да­ро­гі, у аддзелку дома, дзе ўсё афор­м­ле­на ў дрэве. Зараз уз­водзім лазню, закладзены пад­му­рак для арыгінальнай альтанкі, – рас­каз­ва­юць маладыя гаспадары.

    Андрэй Новік – гаспадар з за­ла­ты­мі рукамі. Ён у свой час за­кон­чыў Мірскае мастацкае вучылішча і на­быў спецыяльнасці цесляра і рэз­чы­ка па дрэве. А працягваў аду­ка­цыю ў Гродзенскім політэхнічным ка­лед­жы. Прафесія тэхніка-бу­даў­ні­ка, якую спасцігаў у «політэху», так­са­ма дапамагае быць кам­пе­тэн­т­ным у многіх пытаннях. Зараз Ан­д­рэй Тадэвушавіч працуе як ін­ды­ві­ду­а­ль­ны прадпрымальнік, зай­ма­ец­ца аддзелачнымі работамі і ра­мон­там кватэр. Наталля Іванаўна – сакратар у Ка­мен­с­кай школе. Па жыцці зай­мае актыўную грамадзянскую па­зі­цыю. Яна – з ліку лідараў БРСМ. А як чалавека творчага і песеннага, яе часта можна бачыць на сцэне мяс­цо­ва­га Дома культуры. Спявае На­тал­ля і ў касцельным хоры. Маладая сям’я выхоўвае дваіх дзе­так, любіць хадзіць у паходы, па­да­рож­ні­чаць на веласіпедах. Жы­вуць Новікі дружна і цікава. Усе ра­зам займаюцца спортам. А Ан­д­рэй Тадэвушавіч ні адзін дзясятак га­доў гуляе за футбольную каманду Ка­мен­с­ка­га сельсавета. Вось і на мі­ну­лым тыдні на раённай спар­та­кі­ядзе атрымаў бронзавы медаль як адзін з лепшых футбалістаў.

    – У аграсядзібе мы таксама ма­ем намер развіваць спартыўны ту­рызм, арганізоўваць спартыўныя гу­ль­ні, – дзеляцца Новікі. – Ня­даў­на ў нас пабывалі першыя госці. Бы­лі сярод іх і расіяне. Вельмі спа­да­ба­ла­ся ім наша беларуская пры­ро­да, экалагічнае асяроддзе, ба­га­тыя сваёй гісторыяй мясціны.

    Наташын брат, дарэчы, таксама Ан­д­рэй, зараз працягвае адукацыю ў германскім Дзюсельдорфе і мае на­мер паказаць Беларусь сваім ня­мец­кім сябрам. Зразумела, што зна­ём­с­т­ва з маляўнічымі ві­да­ры­са­мі Сінявокай пачнецца з Клачкоў.

    Лясную аграсядзібу гаспадары наз­ва­лі «Лісіная нара». Сапраўды, па-суседску жывуць лісы, час­ця­ком заскоквае на падворак заяц, ля ага­род­жы дома некалькі разоў ба­чы­лі лася, а на хваіне бацька з сы­нам павесілі прыгожы домік для ва­вёр­кі. І столькі радасці, столькі гар­мо­ніі ў гэтым адметным куточку род­най старонкі!

    – Ведаеце, пасля заканчэння Ка­мен­с­кай школы была думка ат­ры­маць прафесію праграміста. Ву­чыў­ся добра, асабліва налягаў на ма­тэ­ма­ты­ку і фізіку, удзельнічаў у алім­пі­я­дах, – узгадвае Андрэй Но­вік, – але зусім не шкадую, што па аб’­ек­тыў­ных прычынах не ажыц­ця­ві­ла­ся тая задумка. Усё ж я шчас­лі­вы тым, што застаўся на ба­ць­коў­с­кай зямлі і хачу самарэалізавацца на ніве аграэкатурызму.

    Мы даведаліся, што і Наталля, і Ан­д­рэй выхадцы з дружных мна­гадзет­ных сямей, таму не маглі не спы­таць, ці плануе маладая пара па­да­рыць Кірылку ды Веранічцы бра­ці­ка або сястрычку.

    – Ды вось радавое гняздо спа­чат­ку дабудаваць трэба, – за­гад­ка­ва ўсміхаюцца закаханыя.

    У нашым раёне зарэгістравана 17 аграэкасядзібаў, дзесяць з іх ажыц­цяў­ля­юць актыўную дзей­насць у якасці турыстычных аб’­ек­таў (7 – у стадыі рамонту і бу­даў­ніц­т­ва). За мінулы год яны прынялі ка­ля 6 тысяч чалавек. Як паказала прак­ты­ка, найчасцей у нашы аг­ра­сядзі­бы прыязджаюць ад­па­чы­ваць … самі шчучынцы, але ня­рэд­касць і госці з бліжняга і да­лё­ка­га замежжа.  Шэсць суб’ектаў аг­ра­э­ка­ту­рыз­му з пачатку дзеяння прэ­зі­дэн­ц­ка­га Указа № 185 ад 27 са­ка­ві­ка 2008 года скарысталіся маг­чы­мас­цю дзяржаўнай пад­т­рым­кі: яны  ўзялі ў Аграпрамбанку льгот­ныя крэдыты пад 5 пра­цэн­таў гадавых на сем гадоў з ад­тэр­мі­ноў­кай пагашэння доўгу.

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)