19 Апреля, 2024 Пятница

Больш электронных паслуг!

  • 29 мая 2015 Экономика Беларуская 0

    Рыхтаваліся да сустрэчы «свайго» міністра і работнікі ра­ён­ных вуз­лоў паштовай сувязі і элек­т­ра­су­вя­зі. С.П. Папкова цікавіла, як вядзец­ца падрыхтоўка аб’ектаў гэ­тых ведамстваў да свята бе­ла­рус­ка­га пісьменства, што мае ад­быц­ца ў Шчучыне 6 верасня. Да прыкладу, сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» ужо адрамантаваны і надз­вы­чай запатрабаваны на­вед­ва­ль­ні­ка­мі. Плануецца завяршыць ад­дзел­ку фасадаў, доб­раў­па­рад­ка­ваць тэрыторыю двара, ад­ра­ман­та­ваць службовыя памяшканні і ў цэн­т­ра­ль­ным паштовым ад­дзя­лен­ні. Дарэчы, як паштавікі, так і бел­тэ­ле­ка­маў­цы распрацавалі багата ці­ка­вых мерапрыемстваў і акцый з на­го­ды Дня беларускага пі­сь­мен­ства.

    С.П. Папкоў завітаў у залу аб­с­лу­гоў­ван­ня нашага «галоўпаштамта», дзе пацікавіўся ў апе­ра­та­раў, наколькі актыўна ка­рыс­та­юц­ца шчучынцы элек­т­рон­ны­мі паслугамі.

    – У гэтым плане мы яшчэ ад­с­та­ём ад  Еўропы, хоць у цэлым Бе­ла­русь у ліку лідараў па развіцці су­час­ных тэхналогій, у чым можна бы­ло пераканацца на нядаўняй спе­цы­я­лі­за­ва­най выставе «Тибо-2015», – адзначыў міністр. – У на­шай галіне праведзена маштабная ма­дэр­ні­за­цыя, прайшла і ап­ты­мі­за­цыя ўстаноў, аднак любая паслуга су­вя­зі застаецца даступнай для людзей нават у самай аддаленай вё­сач­цы.  А што тычыцца  ўка­ра­нен­ня электронных паслуг, то яшчэ ве­ль­мі важна, каб яны мелі юры­дыч­ную значнасць.

    Між іншым сёння кожны шчу­чы­нец  можа мець доступ да ін­фар­ма­цый­ных рэсурсаў, уключаных у «Агульнадзяржаўную аў­та­ма­ты­за­ва­ную інфармацыйную сістэму (ААІС)», а гэта значыць, што ў лю­бым сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» можна ўдакладніць на­яў­насць ўласных за­па­зы­ча­нас­цяў па «камуналцы» або крэдытах, да­ве­дац­ца аб маёмасных правах і аб­ме­жа­ван­нях, будзь то зя­ме­ль­ныя ўчасткі ці незавершанае бу­даў­ніц­т­ва. Падчас сустрэчы з працоўнымі ка­лек­ты­ва­мі вузлоў сувязі  Сяргей Пят­ро­віч меў на мэце пра­ін­фар­ма­ваць прысутных аб знешняй і ўнут­ра­най палітыцы, якую вядзе Прэ­зі­дэнт краіны і Урад, нацэліць на пас­пя­хо­выя вытворчыя вынікі, падзя­ліц­ца сваімі думкамі і ўра­жан­ня­мі аб Пасланні Прэзідэнта бе­ла­рус­ка­му народу і парламенту, рас­ка­заць аб з’ездзе Фе­дэ­ра­цыі праф­са­ю­заў Беларусі, дзе А.Р. Лу­ка­шэн­ка ў сваім выступленні праз са­цы­я­ль­ную прызму выз­на­чыў шляхі да­лей­ша­га развіцця эка­но­мі­кі, пад­к­рэс­ліў­шы, наколькі важ­на сёння за­ха­ваць вытворчыя ка­лек­ты­вы, быць уважлівым да надзён­ных праб­лем чалавека пра­цы. Сяргей Пятровіч Папкоў пра­па­на­ваў прысутным задаваць яму лю­быя хвалюючыя пытанні, пад­к­рэс­ліў адкрытасць службовых асоб, якія гатовы весці дыялог і пад­час прыёмаў па асабістых пы­тан­нях, і на прамой тэлефоннай лі­ніі.

    – Мне спадабаўся ваш чысты, пры­го­жы горад, – сказаў міністр пад­час інтэрв’ю, якое даў жур­на­ліс­там «Дзянніцы». – А тыя праблемы, што іс­ну­юць сёння на заводзе «Аўтапровад» з рэалізацыяй пра­дук­цыі, будуць вырашаны ў блі­жэй­шы час. Як запэўніў дырэктар прад­п­ры­ем­с­т­ва, заработная плата за­вад­чан падцягнецца да ўзроўню ся­рэд­няй па рэспубліцы. Трэба ра­зу­мець, што зараз у сувязі са знеш­ні­мі фактарамі настаў час до­сыць складаны для эканомікі кра­і­ны, але беларусы дастойна пе­ра­жы­ва­лі і больш складаныя этапы. Га­лоў­нае – не апускаць рукі, раз­ві­вац­ца, захаваць працоўныя ка­лек­ты­вы.   

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)