29 Марта, 2024 Пятница

Уборачны канвеер на льняных палетках

  • 11 августа 2015 Экономика Беларуская 0

    На льняных палетках ААТ “Дубровенскі льнозавод” запрацаваў уборачны канвеер.

    22 ліпеня, як паведаміў галоўны аграном завода Уладзімір Якуцёнак, на церабленні лёну было задзейнічана восем самаходных двухпаточных ільноцерабілак, на ачэсванні галовак чатыры самаходныя ачэсвальнікі і на абарочванні стужак трасты пяць самаходных абарочвальнікаў. Яшчэ два аўтамабілі “МАЗ” адвозілі льноворах з палеткаў пад шохі на прасушку. Усяго на ўборцы даўгунцу было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі. На раніцу ў сераду лён быў выцераблены на 400 гектарах, або на 20% уборачнай плошчы і на 30 гектарах ачэсаны льняныя галоўкі.

    —Выбарачна да цераблення лёну мы прыступілі 6 ліпеня, а 14 ліпеня ў работу ўключылі ўсе восем наяўных самаходных двухпаточных ільноцерабілак, — гаворыць У.Якуцёнак. — Учора яны выцерабілі лён на 100 гектарах, або па 12,5 гектара ў сярэднім на агрэгат. Пакуль лён знаходзіцца ў фазе ранне-жоўтай і жоўтай спеласці, таму галоўкі лёну даспяваюць у стужках. Пасля чаго будуць ачэсаны самаходнымі ачэсвальнікамі ці на завадскім канвееры пасля ўборкі трасты. Пасля таго, як галоўкі дасягнуць поўнай спеласці, а гэта будзе прыкладна ў пачатку жніўня, на церабленні лёну задзейнічаем і прычапныя льнокамбайны.

    —У рабоце задзейнічаны самаходныя абарочвальнікі. Няўжо паспела ўжо вылежацца траста? — пацікавіўся я ў галоўнага агранома.

    —На тых участках, дзе даўгунец выцерабілі ў першай дэкадзе ліпеня, ужо наспеў час абароч­ваць стужкі на другі бок, каб дабіцца раўнамернай і якаснай вылежкі трасты. На абарочвальніках пакуль працуюць нашы механізатары.

    —А студэнты меффака Белдзяржсельгасакадэміі, якія ў мінулыя гады працавалі на абарочвальніках і іншых уборачных агрэгатах, сёлета будуць дапамагаць убіраць ураджай?

    —Мы разлічваем, што студэнты прыедуць на завод у пачатку жніўня, тады паявіцца для іх шырокі фронт уборачных работ.

    —Які ўраджай даўгунцу сфарміраваўся на льняных палетках завода?

    —На большасці плошчаў вырас параўнальна нядрэнны лён.

    Праўда, з-за засушлівага надвор’я ён некалькі карацейшы, чым у мінулым годзе, але затое пасевы больш густыя, бо норму высеву насення сёлета некалькі павысілі. Важна тое, што практычна няма палегліцы. Гэта аблягчае і паскарае працэсы цераблення лёну і ўборку трасты ў рулоны. Асаблівасцю сёлетняга сезона з’яўляецца тое, што на некаторых палетках на плошчы прыкладна 200 гектараў, сёлета даўгунец паражоны кальцыевым хларозам, што, натуральна, знізіць выхад валакна.

    —Гэта вынік засушлівага надвор’я?

    —Не, гэта вынік таго, што некаторыя палеткі, якія нам выдзелілі гаспадаркі, былі непрыгодныя для вырошчвання лёну па ўзроўні кіслотнасці глебы.

    Пасля размовы з аграномам я пабываў на льняным полі, што раскінулася адразу за горадам ля Лугавецкага гаю. Прыкладна на палавіне палеткаў тут даўгунец быў выцераблены ў першай палавіне ліпеня і галоўкі даспявалі ў стужках. У той дзень чатыры самаходныя ачэсвальнікі, якімі кіравалі майстры-льноводы Сяргей Бабкоў, Аляксандр Касмакоў, Віктар Сабалеўскі і Аляксандр Ціцянкоў, ачэсвалі галоўкі. Па словах А.Касмакова, за дзень у спрыяльнае надвор’е адным агрэгатам можна  ачасаць галоўкі на 5-6 гектарах. У бліжэйшыя дні на палеткі выйдзе яшчэ адзін самаходны ачэсвальнік.

    Раздзельная ўборка лёну, у якой задзейнічаны самаходныя льноцерабілкі і ачэсвальнікі, дазваляе пачынаць церабленне лёну ў фазе ранне-жоўтай спеласці, калі ў сцяблінах лёну ўтрымліваецца максімальная колькасць валакна і пры гэтым удаецца не дапусціць значных страт насення, а таксама раней прыступаць да ўборкі трасты, што станоўча адбіваецца на яе якасці.

    Яшчэ гадоў дзесяць-пятнац­цаць назад аб такой тэхналогіі ўборкі лёну кіраўніцтва і спецыялісты завода толькі марылі. У апошнія гады — гэта адзін з галоўных фактараў, які спрыяе павышэнню эканамічнай эфектыўнасці льноводства.

    Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення, церабленне лёну пачалі таксама механізатары КУСГП “Зарубы” .

    Па стане на 24 ліпеня ў цэлым па раёне даўгунец выцераблены на 625 гектарах, або на 25% уборачнай плошчы, у тым ліку на 600 гектарах (30%) у ААТ “Дубровенскі льнозавод”, 25 гектарах (25%) у КУСГП “Зарубы”.

    Усяго ж ільноводам раёна даўгунец прадстаіць убраць на 2475 гектарах.

    Андрэй КВІР.

    На здымку: механізатары Аляксандр Ціцянкоў, Аляксандр Касмакоў і Віктар Сабалеўскі, якія працуюць на самаходных ачэсвальніках.

    Автор: Андрэй КВІРДняпроўская праўда

Комментарии (0)