28 Марта, 2024 Четверг

Нарыхтоўка і здача другаснай сыравіны

  • 12 августа 2015 Экономика Беларуская 0

    Існуе многа простых і добрых магчымасцяў зрабіць нашу планету больш утульнай, аднак  людзьмі выкарыстоўваюцца яны  не поўнасцю. Напрыклад, здача другаснай сыравіны. Паўторная яе перапрацоўка эканоміць прыродныя рэсурсы і  і змяншае колькасць смецця на вуліцах.

    Праблема раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) даўно перай­шла ў разрад стратэгічных для грамадства. Раздзельны збор дазваляе з мінімальнымі затратамі вярнуць  ДМР у сферу вытворчасці, скараціць выкарыстанне пярвічных прыродных рэсурсаў, якія часта імпартуюцца ў нашу краіну па высокіх цэнах. Вынік – значная эканамічная выгада. Аб гэтым гаварыў і кіраўнік нашай дзяржавы – Прэзідэнт А.Р.Лукашэнка.

    Сёння ўсім вядома: пры максімальным зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў скарачаецца колькасць захоўваемых адходаў. Аб тым, як гэта работа праводзіцца ў нашым раёне, рэдакцыі паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Ніна Міхайлаўна Ганчарова.

    —На жаль, наш раён у першым паўгоддзі 2015 года не выканаў заданні па збору нарыхтоўцы, здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія былі даведзены Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і адпаведнымі распараджэннямі райвыканкама.

    Так, усім арганізацыям і прадпрыем­ствам раёна былі даведзены заданні на пастаўку у 2015 годзе адходаў паперы і картону, шкла ў наступных аб’ёмах. Адходы  па збору паперы і картону – 400 тон (фактычна сабрана 86 тон, даведзены дзяржзаказ на здачу — 180 тон, здадзена 81,3 тоны). Заданне па нарыхтоўцы палімераў – 25 тон (сабрана і здадзена 5,2 тоны). Заданне па нарыхтоўцы шкла 140 тон( нарыхтавана 67 тон, з дзяржзаказу на пастаўку 70 тон — пастаўлена 65,3 тоны). Практычна не выканана заданне па збору тэкстыльных адходаў, напалову выканана заданне па збору зношаных шын — план 70 тон, сабрана 38 тон, здадзена 24 тоны.

    Да выканання даведзеных заданняў прыступілі наступныя суб’екты гаспадарання: УА “Дубровенскі прафліцэй” (67,6%), аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (31%), цэнтральная аптэка №39 Віцебскага гандлёва-вытворчага РУП “Фармацыя” (148,6%), ААТ “Спантэк” (201%), УЗ “Дубровенская ЦРБ” (41,3%), філіял РВУ “Дуброўнарайгаз” (120%), ГУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (58%), райвыканкам (85,8%), РКЦ №28 у г.Дуброўна філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Орша (277,4%), Дубровенскі РУЭС філіяла РУП “Белтэлекам” (32%), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (52,3%), Дубровенскае раённае спажывецкае таварыства (27,7%), УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” (20,7%). Не здалі ніводнага кілаграма адходаў паперы і картону сельскія выканаўчыя камітэты, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, многія аддзелы райвыканкама, арганізацыі раёна.

    Для выканання заданняў па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і зручнасці насельніцтва ў гэтай рабоце вызначаны 2 асноўныя  аператары па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў: УП ЖКГ “Дуброўна – Камунальнік”  і Дубровенскае спажывецкае таварыства. Так, у Дубровенскім райпа створаны наступныя ўмовы для эфектыўнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў: арганізавана работа 2-х прыёмных пунктаў у горадзе Дуброўна і ў аграгарадку Асінторф. Нарыхтоўкай макулатуры займаюцца 54 магазіны. Заключаны 73 дагаворы на пастаўку макулатуры з арганізацыямі раёна, умовы якіх на сённяшні дзень выконваюць толькі 11 суб’ектаў гаспадарання.

    У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2015 №138 нарыхтоўчым прадпрыем­ствам ажыццяўляецца кампенсацыя расходаў па збору адходаў тавараў і тары ад насельніцтва. Так, Дубровенскаму райпа кампенсавана за І квартал бягучага года 60, 3 млн.рублёў, у тым ліку за адходы паперы і картону 35 млн, адходы шклобою – 26,3 млн рублёў.

    Ва УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” таксама арганізавана работа па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. З 12 сакавіка бягучага года адкрыты пункты па прыёму ДМР на вуліцы Вакзальная,79, дзе ўстаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору. На палігоне ТБА сартыроўкай адходаў заняты 2 рабочыя, на нарыхтоўцы іх – 4 рабочыя, працуюць пагрузчык, грузавы аўтамабіль, 4 спецмашыны, 1 гарызантальны прэс, 1 аўтамабільныя вагі. Па раёне устаноўлены 43 кантэйнеры. У горадзе кантэйнеры для раздзельнага збору ДМР устаноўлены толькі на тэрыторыі рынка і на могілках. Насельніцтва не мае магчымасці самастойна сартыраваць другасныя   матэрыяльныя рэсурсы. УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” заключыла 5254 дагаворы з насельніцтвам на вываз смецця, у тым ліку за І паўгоддзе 2015 года – 315 дагавораў. Атрымана кампенсацыі за адходы паперы 12 млн. рублёў, шклобою – 8 млн. рублёў, пэтбутэлькі – 345 тыс. рублёў, пластмасы, акрамя пэтбутэлек, — 250 тыс. рублёў.

    Такім чынам, пры наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы, кампенсацыі затрат, звязаных з нарыхтоўкай ДМР гэтая работа на прадпрыемстве вядзецца пакуль што не на належным узроўні, гэта значыць, што  выманне ДМР адбываецца толькі непасрэдна на палігоне ТБА.

    У штаце Дубровенскага райпа і УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” працуюць спецыя­лісты, якія курыруюць пытанні нарыхтоўкі ДРМ, аднак  і яны працуюць неэфектыўна, не прымяняюць  у сваёй рабоце рэкламу, якая б інфармавала насельніцтва аб неабходнасці  раздзельнага збору смецця.

    Не выканаў раён і заданне па здачы лому і адходаў чорных металаў за І паўгоддзе 2015 года (85,1%). Нізкі працэнт  яго здачы ў філіяле “Дубровенскае ДРБУ-108” (16,86%), ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” (16,53%), ААТ “Герой” (13,49%), ААТ “Усход-Чырына (46,8%), ААТ “Праўда-С” (19,6%), КУСГП “Арловічы” (20,25%).

    Пытанні збору і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў, лому і адходаў чорных металаў былі абмеркаваны на пасяджэнні райвыканкама. Перад кіраўнікамі практычна ўсіх суб’ектаў гаспадарання пастаўлена задача ў бліжэйшы час актывізаваць гэту работу.  Прадугледжана персанальная адказнасць кіраўнікоў за яе правядзенне.

     

     

    Автор: Лідзія ЧАПЯЛОВА.Дняпроўская праўда

Комментарии (0)