27 Апреля, 2024 Суббота

Бесперапынны канвеер

  • 19 августа 2015 Экономика Беларуская 0

     

    Жніво-2015, вобразна кажучы, выйшла на фінішную прамую. Па стане на панядзелак у цэлым па раёне збожжавыя былі ўбраны на 20640 гектарах і намалочана 84723 тоны збожжа. Сярэдні збор з гектара складаў 41 цэнтнер.

    На той дзень збожжавыя заставаліся неабмалочанымі на 3330 гектарах, а па валавым намалоце да рэкорднага паказчыка минулага года не хапала 13416 тон. Каб атрымаць такую колькасць зерня, неабходна, каб кожны застаўшыйся гектар даў у сярэднім па 40 цэнтнераў. Заўважым, што ў апошні тыдзень ураджайнасць збожжавых стабільна перавышае 40 цэнтнераў.

    У след за хлебаробамі ААТ “Праўда-С” да сёняшняга дня відавочна справяць дажынкі ААТ “Прыдубровенскае” і “Герой”, а да канца тыдня, калі дазволіць надвор’е — усе гаспадаркі, за выключэннем ААТ “Баброва-Агра”, дзе на раніцу ў панядзелак заставалася абмалаціць збожжавых на 871 гектары, або на адной трэці ўборачнай плошчы. На дапамогу хлебаробам гэтай гаспадаркі акрамя камбайнераў ААТ “Праўда-С” адправіліся камбайнавыя экіпажы прадпрыем­ства меліярацыйных сістэм, а ў бліжэйшыя дні сюды выедуць і з іншых гаспадарак, дзе завершаць жніво.

    Варта звярнуць увагу, што ААТ “Прыдубровенскае” першым у раёне яшчэ ў нядзелю на 115 тон перавысіла рубеж мінулага года па валавым намалоце збожжа. Кожны гектар тут сёлета дае амаль па 38 цэнтнераў зерня, што на 7 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе.

    Ужо сёння можна сказаць, што больш, чым летась намалоцяць збожжа ў ААТ “Рэдзькі” і КУСГП “Арловічы”, а ў дзвюх гаспадарках (ААТ “Праўда-С” і КУСГП “Прыдняпроўскі”) — значна менш, чым у мінулым годзе. Іншыя гаспадаркі, як і раён у цэлым, мяркуючы па ўраджайнасці збожжавых у апошнія дні, маюць магчымасць дасягнуць узроўня мінулага года па валавым зборы збожжа.

    У індывідуальным спаборніцтве камбайнераў 45 экіпажаў ўжо намалацілі звыш 1000 тон збожжа, а наперадзе экіпаж у складзе Аляксандра Чаркасава і Юрыя Тарасевіча

    Не менш важнае значэнне мае ўборка саломы з палеткаў. Не выключана, што гэтай зімой у шэрагу гаспадарак салому давя­дзецца ўключаць у якасці грубага корму жывёле. І хоць на сёняшні дзень кармоў у разліку на ўмоўную галаву жывёлы назапашана на 0,4 цэнтнера больш, чым на гэты час мінулага года, але ў цэлым на зіму кармоў будзе назапашана менш.

    Справа  ў тым, што з-за засухі ў апошнія дні на карані на асобных палетках пачала засыхаць кукуруза, не адросшы ад зямлі і на паўтара метра і не ўтварыўшы пачаткаў. На багаты, як у мінулыя гады, ураджай кукурузы, марна разлічваць. Справа яшчэ і ў тым, што сёлета ў пераважнай большасці гаспадарак не засталося запасаў кармоў з мінулага года.

    Таму, на мой погляд, выігрывае той, хто сёння актыўным чынам вядзе прэсаванне саломы. У гэтым плане, у першую чаргу, вызначаюцца ААТ “Якубава-Агра”, “Герой” і “Каманіна”, дзе ўжо запрасавана адпаведна 1650, 1286 і 1020 тон саломы. А вось у ААТ “Рэдзькі” нарыхтавалі толькі 65 тон. У цэлым па раёне — 9150, або чвэрць да запланаванага.                 У першую чаргу неабходна звярнуць увагу на ўборку саломы ў КУСГП “Пры­дняпроўскі”, дзе для жывёлагадоўчага комплекса патрэбна 3870 тон. Пакуль нарыхтавана 825 тон, або 21% да патрэбнасці. Тут салома ляжыць ў валках на 1000 гектарах.

    Калі абмалоту збожжавых сухое надвор’е вельмі спрыяе, то для сяўбы азімага рапсу ўтварае вялікія складанасці.

    У перасохлай глебе насенне доўга не дасць усходаў. 20 жніўня завяршаюцца аптымальныя тэрміны сяўбы рапса, а па стане на 17 жніўня ў цэлым па раёне гэтай культурай засеяна толькі 1052 гектары, або 28% да запланаванага. Толькі ААТ “Усход-Чырына”, “Каманіна”, КУСГП “Арловічы” і імя Чарняхоўскага пасеюць рапс у аптымальныя каляндарныя тэрміны. ААТ “Якубава-Агра”, “Гігант-Агра”, КУСГП “Першамайскае” і СГФ імя Ю.Смірнова па стане на 17 жніўня яшчэ не пачыналі сяўбу рапса. А з 25 жніўня пачынаюцца аптымальныя тэрміны сяўбы азімай пшаніцы.

    Сухое надвор’е не спрыяе і вылежцы трасты на сцелішчах.                       І хоць церабленне даўгунца практычна завершана, але ўборку трасты вядзе толькі ААТ “Дубровенскі льнозавод”. Траста тут убрана на 190 гектарах і нарыхтавана 627 тон ільносыравіны.

    Вось такая сітуацыя на палях раёна.

     

     

     

    Автор: Андрэй КВІРДняпроўская праўда

Комментарии (0)