02 Мая, 2024 Четверг

Дзяржзаказ па пастаўках збожжа выкананы

  • 19 августа 2015 Экономика Беларуская 0

     

    У панядзелак хлебаробы раёна выканалі план паставак збожжа дзяржаве.

    Як паведаміла галоўны спецыяліст райсельгас­упраўлення Людміла Барадзіна, на дзяржаўныя прыёмныя пункты з гаспадарак раёна дастаўлена 11700 тон харчовага збожжа, у тым ліку 6300 тон пшаніцы і 300 тон ячменю — на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў, 3000 тон жыта —  на Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў і 2100 тон піваварнага ячменю — канцэрну “Белсолад”.

    У ліку першых завяршылі пастаўкі збожжа дзяржаве ААТ “Усход-Чырына”, “Праўда-С”, “Каманіна”, КУСГП “Першамайскае”, “Арловічы”, імя Чарняхоў­скага.

     

    Автор: Андрэй КВІРДняпроўская праўда

Комментарии (0)