25 Апреля, 2024 Четверг

У.В. Краўцоў: “Напрацоўкі вучоных важна ўка­ра­няць у паўсядзённую прак­ты­ку аграрыяў”

  • 25 августа 2015 Экономика Беларуская 0

    Аказваецца, недахоп вільгаці ў гле­бе і нават нязначнае грэ­ба­ван­не тэхналагічнымі патрабаваннямі пры­водзяць да сур’ёзнага збою ў тэх­на­ла­гіч­ным ланцужку, і, як след­с­т­ва, усе намаганні па вы­рош­ч­ван­ні «другога хлеба» не апраўдваюць люд­с­кія надзеі і ўкладзеныя сродкі.– Ведаеце, не існуе сартоў, ус­той­лі­вых да безгаспадарчасці, – у гэ­тым жарце дырэктара інстытута Уладзі­мі­ра Уладзіміравіча Ку­ры­ло­ві­ча ўсяго доля … жарту.Дарэчы, гэта нефармальная раз­мо­ва адбывалася ля сучаснага цяп­ліч­на­га комплексу, палівачнымі ра­бо­та­мі і многімі працэсамі ў якім мож­на займацца … праз выхад у ін­тэр­нэт, нават седзячы дома. «Разумныя цяпліцы» робяць усё не­аб­ход­нае чалавеку праз праг­рам­нае кіраванне.  Нядзіўна, што ву­чо­ныя высаджваюць сюды не проста ку­ль­ту­ры, а расліны … з прабірак. На­ву­ко­вае забеспячэнне развіцця бу­ль­ба­вод­с­т­ва ў нашым за­на­ль­ным інстытуце ажыццяўляецца на ас­но­ве навейшых дасягненняў бі­я­тэх­на­ло­гіі, паспяхова пры­мя­ня­юц­ца метады размнажэння аз­да­роў­ле­ных раслін іn vіtrо і іn vіvо. І такіх «фішак» у шчучынскіх на­ву­коў­цаў нямала. 

    Работа, якая пра­водзіц­ца тут па экалагічным вып­ра­ба­ван­ні сельскагаспадарчых ку­ль­тур, дазваляе больш поўна вы­ка­рыс­тоў­ваць у рэгіёне дасягненні за­меж­най і айчыннай селекцыі, хут­чэй укараняць новыя вы­со­кап­ра­дук­цый­ныя гатункі. Так, бульба з цяп­ліц (а расліны тыя проста ра­ду­юць вока ізумруднай зелянінай ка­лі­ваў і водарным цвіценнем. І гэта ж у такую невыносную спякоту!) на нас­туп­ны год будзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца як каштоўны аздароўлены на­сен­ны матэрыял, і высадзяць яе ўжо ў адкрыты грунт. Сярод дэ­ман­с­т­ра­цый­ных узораў выдзяляю бу­ль­бу «маніфест». Спецыялісты сцвяр­д­жа­юць, што гэта наш аль­тэр­на­тыў­ны адказ папулярнаму га­лан­д­с­ка­му сорту «рэд скарлет».

    Не менш увагі надаюць шчу­чын­с­кія навукоўцы і зерневым. Ство­ра­нае на аснове селекцыйных ме­та­даў адбору і вырашчанае ў пяр­віч­ных звеннях насенняводства ары­гі­на­ль­нае насенне перспектыўных сар­тоў забяспечвае патрэбы эліт­на­га і прамысловага на­сен­ня­вод­с­т­ва вобласці, дазваляе весці эфек­тыў­ную сортазмену і сор­таў­з­наў­лен­не, удасканальваць структуру па­се­ваў і гатункаў.Губернатар з цікавасцю аз­на­ё­міў­ся з тым, як ідзе жніво на дос­лед­ных дзялянках, дзе навукоўцы пра­водзяць экалагічныя вып­ра­ба­ван­ні. Налітае калоссе і гушчыня ні­вы ўражвалі. Аўстрыйскі міні-кам­байн «Wіntеrstеіgеr dеltа» з сістэмай са­ма­а­чыс­т­кі дынамічна пе­рак­лю­чаў­ся з уборкі аднаго сорту на дру­гі. Работы праходзілі пад кі­раў­ніц­т­вам кандыдата се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых навук, старшага навуковага суп­ра­цоў­ні­ка А.І. Шчатко. Прама ў полі губернатар за­ці­каў­ле­на гутарыў з навукоўцамі, аб­мяр­коў­ва­ю­чы тэму экалагічнага зем­ля­роб­с­т­ва, беражлівых адносін да зямлі, кадравыя пытанні. А по­тым супрацоўнікі занальнага ін­с­ты­ту­та з задавальненнем паказалі Уладзі­мі­ру Васільевічу, як вы­рош­ч­ва­юць у інстытуце не толькі яблыкі, але  ў якасці эксперыменту і буякі (голубику). Ды што там –  нават ка­ву­ны! Праўда, з-за рэзкага пе­ра­па­ду начных і дзённых тэмператур план­та­цыя бахчавых выглядае сціп­ла. «На ёй не заробіш,» – га­во­раць песімісты. «Па адным сезоне та­кія заключэнні рабіць рана», – да­юць адпор аптымісты. А ў спрэч­ках, як вядома, нараджаецца іс­ці­на…      

    Губернатар азнаёміўся з выт­вор­чай базай занальнага інстытута рас­лі­на­вод­с­т­ва, якая пастаянна ўма­цоў­ва­ец­ца і мадэрнізуецца. Тут ад­нос­на нядаўна пабудаваны су­час­нае бульбасховішча з рэ­гу­ля­ва­ным мікракліматам, склад для за­ха­ван­ня насення збожжавых, той жа цяплічны комплекс. Эфектыўна пра­цуе аўтаматычная лінія па пад­рых­тоў­цы насення. Набыта су­час­ная спецтэхніка для селекцыі і на­сен­ня­вод­с­т­ва. А за кошт уласных срод­каў да ўсяго вядзецца рэ­кан­с­т­рук­цыя інтэрната для маладых спе­цы­я­ліс­таў.Прыемна пабываць у прыгожым, сты­ль­ным будынку інстытута, дзе ство­ра­ны ўсе ўмовы для плённай пра­цы супрацоўнікаў. Губернатар з ці­ка­вас­цю наведаў навуковыя ла­ба­ра­то­рыі, пазнаёміўся з тымі, хто вядзе доследы. Уладзімір Уладзі­мі­ра­віч Курыловіч падзяліўся з кі­раў­ні­ком вобласці планамі аб ства­рэн­ні музея інстытута – старэйшай у краіне навуковай установы, што пе­рак­ро­чы­ла стогадовы рубеж. У інтэрв’ю нашай газеце У.В. Краў­цоў зазначыў, што досыць час­та бывае ў нашым раёне і пе­ра­ка­на­ны: рэгіён мае вялікі па­тэн­цы­ял. – Я задаволены тым, што сёння ўба­чыў. У Шчучыне створана вы­дат­ная навукова-прыкладная база, – сказаў Уладзімір Васільевіч. – Надз­вы­чай важна, каб тыя нап­ра­цоў­кі, якія тут ёсць, хутчэй ука­ра­ня­лі­ся ў рэальную эканоміку. Ме­на­ві­та кадры на месцах, у гаспадарках па­він­ны разумець каштоўнасць на­ву­ко­ва­га вопыту і новых тэх­на­ло­гій. Тады мы будзем атрымліваць больш важкія вынікі ў сельскай гас­па­дар­цы.У паездцы па раёне кіраўніка воб­лас­ці суправаджаў старшыня Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама Сяр­гей Васільевіч Ложэчнік. 

     

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)