20 Апреля, 2024 Суббота

Інвестыцыі ў … сон­ца

  • 25 августа 2015 Экономика Беларуская 0

    У пасёлку Ражанка адбылосяўра­чыс­тае адкрыццё першай у воб­лас­ці сонечнай элек­т­рас­тан­цыі. Гэты цікавы інвестыцыйны пра­ект ТАА “Аграхімсвятло” стар­та­ваў яшчэ ў верасні 2013 го­да. На пустцы плошчай у 2,4 га, у непасрэдным суседстве з выт­вор­чай базай ААТ “Аграхімсэрвіс”, пачалася ўста­ноў­ка сонечных калектараў. Бу­даў­ніц­т­ва першай на Гродзен­ш­чы­не сонечнай электрастанцыі бы­ло разбіта на чатыры пус­ка­выя комплексы. І вось 14 жніўня нас­ту­пі­ла знакавая падзея не то­ль­кі для Шчучынскага раёна, але і для ўсёй рэспублікі. Новая со­неч­ная электрастанцыя, га­да­вая магутнасць якой складае 1200000 кВт/г, цяпер зап­ра­ца­ва­ла ў поўную сілу.

    – У праект інвеставана 19 мі­ль­яр­даў рублёў, – гаворыць ды­рэк­тар новай электрастанцыі Валерый Юр’­е­віч Вашчыла. – Гэта – крэ­ды­ты і ўлас­ныя сродкі, акупіцца якія па­він­ны праз пяць гадоў. Вопыт мы на­бы­ва­лі на аналагічным прад­п­ры­ем­с­т­ве ва ўкраінскай Вінніцы, а ця­пер і самі гатовы падзяліцца дос­ве­дам з іншымі. 

    Размешчаныя ў Ражанцы 4900 со­неч­ных панеляў магутнасцю 230-250 Вт здольны ў суткі вып­ра­ца­ваць 8500 кВт/г экалагічна чыстай энер­гіі, якая «сцякаецца» на тран­с­фар­ма­тар­ную падстанцыю, а да­лей ідзе яе пераразмеркаванне. Па­куп­нік сонечнай электраэнергіі – РУП «Гроднаэнерга».

    Адкрыццё электрастанцыі не абыш­ло­ся без добрых традыцый: пе­ра­рэз­ван­ня чырвонай стужкі, мнос­т­ва гасцей, святочнай ім­п­рэ­зы, якую падрыхтавалі для ві­ноў­ні­каў ура­чыстасці ку­ль­тас­вет­ра­бот­ні­кі Рут­ке­віц­кага СДК. Павіншаваць з днём нараджэння но­вае прадпрыемства прыехалі і кі­раў­ні­кі раёна – старшыня Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама С.В. Ло­жэч­нік і старшыня раённага Савета дэ­пу­та­таў І.Ю. Сакалоўскі.

    – Сёння мы з вамі сталі сведкамі та­го, як касмічныя тэхналогіі прый­ш­лі на нашу Шчучыншчыну, – адз­на­чыў Сяргей Васільевіч Ложэчнік. – Удала выбрана база для гэтага «сонечнага праекта». Мы ўсё час­цей задумваемся не толькі аб эка­на­міч­нас­ці, але і экалагічнай знач­нас­ці таго, што ўкараняем. За «зялёнай энергетыкай», безумоўна, бу­ду­чае.

    – Спецыялісты падлічылі, што ў Бе­ла­ру­сі 1800 сонечных гадзін у год. Гэта ўзровень Германіі і Япо­ніі, дзе надзвычай развіты па­доб­ныя тэхналогіі, – падкрэсліў уп­раў­ля­ю­чы партнёр ТАА «Аграхімсвятло» С.Б. Белы. – Так, па­вод­ле еўрапейскай стратэгіі «20-20-20», да 2020 года агульныя энер­га­зат­ра­ты ў краінах ЕС па­він­ны скараціцца на 20%, доля энергіі ад аднаўляльных крыніц мусіць вы­рас­ці да 20%, а ўзровень выкідаў вуг­ля­кіс­ла­га газу ў атмасферу так­са­ма павінен скараціцца на 20%. Ад­нак, каб дасягнуць пастаўленай мэ­ты, дзейнічаць трэба сёння. І тут праг­рэ­сіў­ны праект ТАА «Аграхімсвятло» не проста ідзе ў на­гу з часам, а робіць свой істотны ўнё­сак у стратэгію будучыні.

    Сярод гасцей, якія прыехалі па­він­ша­ваць піянераў сонечнай энер­ге­ты­кі на Шчучыншчыне, – намеснік старшыні райвыканкама А.В. Са­доў­с­кі, дырэктар Гродзенскіх элек­т­ра­се­так В.В. Зубрыцкі і яго калега са Шчучынскага РЭС А.П. Асовік, на­мес­нік старшыні Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці А.М. Са­даў­ні­чы, генеральны дырэктар ААТ «Шчучынаграхімсэрвіс» Г.І. Ві­ль­ке­віч і іншыя.

    Гучалі цёплыя словы падтрымкі, ад­чу­ва­ла­ся шчырая цікаўнасць да пра­ек­та, і, канешне, усе з за­да­ва­ль­нен­нем адправіліся на экскурсію па со­неч­най электрастанцыі, падчас якой на шматлікія пытанні ад­каз­ва­лі супрацоўнікі новага прад­п­ры­ем­с­т­ва. Між іншым, дзякуючы рэ­а­лі­за­цыі гэтага праекта створана пяць но­вых рабочых месцаў. А ў кі­раў­ні­ка ТАА «Аграхімсвятло» В.Ю. Ваш­чы­лы ў планах ужо пашырэнне плош­чаў з сонечнымі калектарамі. Што называецца, энергіі замнога не бывае… 

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)