Зямля з’яўляецца асноўным прыродным рэсурсам і нацыянальным багаццем. Ад эфектыўнага яе выкарыстання залежыць эканамічная і сацыяльная сітуацыя ў краіне.
Аб тым, як выкарыстоўваюць гэты багаты прыродны рэсурс у нашым раёне, — інтэрв’ю з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Зояй Мікалаеўнай Некрашэвіч.
—Зоя Мікалаеўна, скажыце калі ласка, колькі зямлі ў нашым раёне?
—Агульная плошча раёна складае 124963 гектары, у тым ліку сельскагаспадарчыя землі — 67638, ворыўныя — 45098, лугавыя 22151 га. У працэнтных суадносінах сельскагаспадарчых зямель да іх агульнай плошчы наш раён займае 3 месца ў вобласці.
—Вядома, што землеўпарадкавальная служба раёна праводзіць работу па рэгуляванні зямельных адносін, захаванні зямельнага заканадаўства ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Якія з іх найбольш актуальныя?
—Адзін з іх Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў” і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі.
За 7 месяцаў бягучага года паміж землекарыстальнікамі і землеўладальнікамі пераразмеркаваны 161 гектар зямель, з іх 83 га нерацыянальна выкарыстоўваемых угоддзяў, якія былі прадастаўлены грамадзянам для вядзення падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, перададзены сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
—Чаму ў людзей аднімаецца зямля?
—Гэта робіцца па іх жа зваротах. У сельскіх населеных пунктах жыве многа пажылых людзей, якім фізічна цяжка апрацоўваць свае прысядзібныя ўчасткі, да таго ж затраты на іх апрацоўку вялікія.
На сёняшні дзень каля 600 га ўрадлівай зямлі ў населеных пунктах не выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта старыя сады і землі, якія зараслі кустамі. Іх нельга ўвесці ў севазварот без правядзення культуратэхнічных работ. Аднак работа па іх увядзенні ў эксплуатацыю праводзіцца.
За 7 месяцаў бягучага года развораны і прыцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот патэнцыяльна ўрадлівыя, невыкарыстоўваемыя раней землі грамадзян і сельскагаспадарчых аб’ектаў плошчай 96 га.
Нядрэнна працуюць у гэтым накірунку ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Якубава-Агра”, ААТ “Каманіна”, ААТ “Баброва-Агра”.
— Зоя Мікалаеўна, скажыце, калі захацеў нехта атрымаць участак пад дачу ў сельскай мясцовасці, куды чалавеку неабходна звяртацца?
—У раённых і сельскіх выканаўчых камітэтах сфарміраваны пералікі свабодных (незанятых) зямельных участаў пад будаўніцтва і абслугоўванне аднакватэрных жылых дамоў і вядзенне калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, якія штомесячна абнаўляюцца. Па снане на 1.08.2015 г. у гэты пералік унесенны 56 зямельных участкаў на плошчы 11,9 га для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і 18 зямельных участкаў на плошчы 2 га для вядзення калектыўнага садаводства.
—Наколькі актыўна праводзіцца ў раёне работа па афармленні грамадзянамі дакументаў на набыццё зымлі ў пажыццёвае спадчыннае валоданне?
—Па стане на 1.08.2015 выдадзена 1758 правадасведчых дакументаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў пажыццёвае спадчыннае карыстанне, у тым ліку па г.Дуброўна — 1185, у карыстанне юрыдычным асобам — 695, што складае 74% ад іх агульнай колькасці.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб праве ўласнасці на зямлі” 110 грамадзян набылі зямельныя ўчасткі на плошчы 56 га ў прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядення асабістай падсобнай гаспадаркі.
—Наколькі актыўна вядзецца ў раёне работа па зносе пустых трухлявых пабудоў?
—У ходзе рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 “Аб мерах па скарачэнні колькасці пустуючых і трухлявых дамоў у сельскай мясцовасці” ўсяго знесена 681 пабудова, у тым ліку ў бягучым годзе — 19. 185 зямельных участкаў, якія вызвалены былі пасля зносу пабудоў, перададзены сельгаспрадпрыемствам для будаўніцтва ведамасных жылых дамоў і прыцягненні іх у сельскагаспадарчы абарот, 201 участак размераваны паміж грамадзянамі.
—Нашых чытачоў цікавіць пытанне адчужэння жылых дамоў у сельскай мясцовасці…
—У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.08.2005 № 368 “Аб некаторых пытаннях адчужэння жылых дамоў у сельскай мясцовасці”, грамадзяне маюць магчымасць аформіць дагаворы куплі-продажу, дарэння жылых дамоў, не зарэгістраваных у арганізацыях па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў і здзелак з імі, звесткі аб якіх унесены ў гаспадарчую кнігу сельскага выканаўчага камітэта да 18 сакавіка 1985 года і якія з гэтай даты не з’яўляліся прадметам куплі-продажу. На сёняшні дзень аформлена 33 дагаворы куплі-продажу такіх жылых дамоў, у тым ліку ў 2015 годзе – 4.
—Якая работа праводзіцца па прывядзенні ў парадак дзейнасці садаводчых таварыстваў?
—Існуе адпаведны закон, які патрабуе рэгістрацыі права на зямельныя участкі ўладальнікаў дачных участкаў. Усяго зарэгістравалі правы на зямельныя ўчасткі 303 грамадзяніна з 343 членаў садаводчых таварыстваў. Хачу зазначыць, што меры па тэрмінах афармлення правоў на ўчасткі для вядзення калектыўнага садаводства сталі больш строгія. Існуе адпаведны закон Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 323, у адпаведнасці з якім за парушэнне зямельнага заканадаўства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 48 грамадзян, з іх 3 пасадавыя і 2 асобы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і 2 юрыдычныя асобы. Сума штрафаў склала 15,5 млн рублей. 2 пратакола знаходзяцца на разглядзе ў судзе Дубровенскага раёна. Падатковая інспекцыя своечасова інфармуецца аб фактах самавольнага заняцця зямельных участкаў для сыскання падаткаў у 10 кратным памеры.
—Вялікі дзякуй, Зоя Мікалаеўна, за змястоўны аповед пра дзейнасць землеупарадкавальнай службы раёна.
Комментарии (0)