23 Апреля, 2024 Вторник

Старшыня аблвыканкама наведаў Навагрудак

  • 09 октября 2015 Экономика Беларуская 0

    У пятніцу, 2 кастрычніка, у Навагрудку з рабочай паездкай пабываў старшыня абласнога выканаўчага камітэта У.В. Краўцоў. Ён наведаў ААТ “Навагрудскі завод металавырабаў”, правёў сустрэчу з працоўным калектывам.

    У.В. Краўцоў пабываў у цэхах, дзе ўстаноўлена новая лінія палімернага пакрыцця і лінія па вырабу панэляў агароджвання, азнаёміўся з асартыментам выпускаемай на прадпрыемстве прадукцыі.

    Кіраўніка вобласці цікавіла, як працуе завод у сённяшніх эканамічных умовах, як вядзецца мадэрнізацыя дзеючых магутнасцей і што хвалюе работнікаў прадпрыемства.

    Старшыня аблвыканкама сустрэўся з калектывам і  расказаў работнікам завода металавырабаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гро­дзеншчыны і асноўных дасягненнях у розных галінах і сферах, паведаміў аб мерах, якія прымаюцца выканаўчай уладай для паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы, акрэсліў перспектывы на будучыню і адказаў на пытанні, якія паступілі.  

    Пры сустрэчы з калектывам У.В. Краўцоў запэўніў работнікаў завода, што іх праблемы ведаюць і стараюцца вырашаць. У любым выпадку людзі не павінны заставацца без работы.

    Пасля сустрэчы  старшыня У.В. Краўцоў падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Навагрудка.

    — Навагрудскі завод металавырабаў – прадпрыемства са шматгадовай гісторыяй і разам з тым у яго ёсць перспектывы далейшага развіцця, — сказаў кіраўнік вобласці. – Завод не стаіць на месцы, а развіваецца, ідзе па шляху мадэрнізацыі вытворчасці, асвойвае новыя віды прадукцыі. Але неабходна і далей працаваць над пашырэннем асартыменту прадукцыі, асвойваць новыя рынкі збыту.

    Напрыканцы размовы У.В. Краўцоў звярнуў увагу, што наша краіна зараз знаходзіцца напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што патрэбна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і выканаць свой грамадзянскі абавязак – аддаць свае галасы за моцную і незалежную Беларусь.

    В. НАВАГРАН, “НЖ”.

    На фота: падчас наведвання прадпрыемства: (злева-направа) старшыня аблвыканкама У.В. Краўцоў, дырэктар ААТ ‘‘Навагрудскі завод металавырабаў’’ А.М. Чыркоў,  старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч.

    Автор: В. НАВАГРАН, “НЖ”.Новае жыццё

Комментарии (0)