27 Апреля, 2026 Понедельник

"Трэба знаходзіць кампрамісы ў вырашэнні пытанняў, што хвалююць людзей"

  • 11 ноября 2015 Экономика Беларуская 0

    Такое меркаванне выказаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс у інтэрв'ю, што даў журналістам пасля выязнога прыёму грамадзян. А праходзіў ён у райвыканкаме ў сераду, 4 лістапада.

    Запісаліся на прыём да губернатара ўсяго толькі 6 чалавек. Праўда, 4 з іх, жыхары Збуража, прыйшлі па адным і тым жа пытанні: выдзяленні для іх кароў пашы. Некалькі гадоў таму назад, гаварылі вяскоўцы, гаспадарка, да якой у свой час далучылі Збураж, адвяла пад пашу для кароў збуражцаў 8 гектараў зямлі. Але іх аказваецца мала. Анатоль Васільевіч, уважліва выслухаўшы вяскоўцаў, запрасіў да размовы на гэтую тэму кіраўніка сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства”Савушкіна” Сяргея Гусака. Даскана­ла вывучыўшы і прааналіза­ваўшы сітуацыю, усе разам знайшлі агульнае рашэнне: землі, што дадаткова могуць быць выдзелены пад пашу, вясною перазалужаць, засеюць травою.

    Жыхарка Ланской прыйшла прасіць садзеяння губернатара ў вырашэнні асабістага пытання. У свой час іх сям'і, калі муж працаваў у гаспадарцы, быў выдзелены дом. Цяпер яны яго хочуць выкупіць. Але ацэнены дом у 181 мільён рублёў. Многія з работ, па словах гаспадыні дома, яны выканалі самі, за свой кошт, але гэта ніхто не ўлічыў пры ацэнцы жылля.

    Анатоль Васільевіч паці­кавіўся, ці ёсць у наяўнасці дакументы для пацвярджэння, што работы ў доме сапраўды выконвалі самі гаспадары. Такіх, як высветлілася, няма.

    — Калі б вы мелі іх, — тлумачыў Анатоль Васільевіч, — можна было б канкрэтна вызначыць, колькі сродкаў затрачана на абуладкаванне дома вамі самімі. І эксперты, якія ацэньвалі жыллё, без сумнення, адмінусавалі б вам затрачаную суму. Дакументальна затраты не пацвярджаюцца, значыць няма ніякіх падстаў рабіць пераацэнку.

    Жыхарка Велікарыты даводзіла да ведама губернатара пытанні, якія, на яе думку, не вырашаюцца ў сельскім Савеце. У прыватнасці, абуладкавання ў некаторых населеных пунктах, асабліва, што прылягаюць да трасы, спецыяльных месцаў для прыватнага гандлю ягадамі, садавінай, грыбамі і інш., а таксама асвятлення цяпер, у вячэрні час, вуліц у вёсках.

    Разабрацца па ўсіх фактах, выкладзеных жыхаркай Велікарыты, дапамог старшыня сельвыканкама Віктар Кірычун.Зноў жа усе разам знайшлі кампраміс у вырашэнні пытанняў, што ўзнімаліся.

    Адказваючы на пытанні журналістаў, Анатоль Ліс падкрэсліў: праблемы, з якімі грамадзяне прыйшлі да яго на прыём, характэрныя і для многіх іншых раёнаў вобласці. Самім грамадзянам здаецца, што на месцах ушчымляюць іх правы і інтарэсы, але пры гэтым самі грамадзяне не ўлічваюць нарматыўную базу, заканадаўства, што і дазваляе расставіць усе кропкі над “і”.

    Перакананы старшыня абл­выканкама і ў тым, што такія формы работы з людзьмі, як выязныя прыёмы, “прамыя лініі” і да т.п. даюць магчымасць больш канкрэтна ведаць, што хвалюе людзей у рэгіёнах, як працуе ўлада па вырашэнні набалелых пытанняў, а самім людзям атрымаць тлумачэнні па той ці іншай праблеме з першых вуснаў.

    Ірына КАСЦЕВІЧ.

    На здымку: у час выязнога прыёму грамадзян, які правёў у сераду ў нашым раёне губернатар вобласці Анатоль Ліс.

    Фота

    Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

    Автор: Ірына КасцевічГолас часу
    Теги: 

Комментарии (0)