Warning: session_start(): open(/var/lib/php/session/sess_0agfg7o227qa249qbefe726e30, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/kernel/extasy.php on line 17
06 Мая, 2024 Понедельник

Смаргонь наведала дэлегацыя Анікшчайскага самакіравання Літоўскай Рэспублікі

  • 19 февраля 2016 Экономика Беларуская 0
    18 лютага Смаргонь наведала дэлегацыя Анікшчайскага самакіравання Літоўскай Рэспублікі на чале з мэрам Кестуцісам Тубілісам Мерасам.

    У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі дзелавых колаў. Гасцей прывітаў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, прадставіў сваіх намеснікаў, якія курыруюць розныя сферы народнай гаспадаркі. Кіраўнік раёна коратка расказаў аб эканамічным патэнцыяле Смаргоншчыны.

    Яго літоўскі калега прадставіў слова кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў Анікшчайскага раёна.

    Потым літоўская дэлегацыя ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Шчабяракі і начальніка аддзела эканомікі Ірыны Галдыцкай наведала агрэгатны завод, «Кранаспан», філіял «Смаргонскія малочныя прадукты».

    На наступны дзень запланавана азнаямленне гасцей з Літвы з турыстычным і культурным патэнцыялам, сацыяльнай сферай Смаргонскага раёна.

    У праграме візіту – плянарнае пасяджэнне, прэзентацыя патэнцыялу рэгіёнаў і свабодных вытворчых плошчаў на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве.

    Автор: Юрый ЯНУШКЕВІЧ.Светлы шлях

Комментарии (0)


Warning: Cannot modify header information - headers already sent in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/Controllers/ErrorController.php on line 143

Notice: ob_clean(): failed to delete buffer. No buffer to delete in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/Controllers/ErrorController.php on line 106