26 Апреля, 2024 Пятница

Аблічча сяўбы

  • 21 апреля 2016 Экономика Беларуская 0

    Сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур дасягнула свайго эпагею: на фінішную прамую выйшла пасяўная тэхніка ўсіх гаспадарак раёна. Па стане на 18 красавіка, насенне прыгорнута ў глебу на 9 282 гектарах, што складае 86 працэнтаў ад плана.

    Дзень-два, і працаўнікі, “разабраўшыся” са збожжавымі, ушчыльную возьмуцца за цукровыя буракі, бульбу, лён і кукурузу.

    Хлебаробы з СВК “Міхалішкі” заканчваюць засяваць зерневымі апошнія калгаснымі лапікі: больш чым на 1 456 гектарах трапіла насенне пшаніцы, аўса, ячменю і зернебабовых.

    Іосіф Часлававіч Паўлоўскі, сяўба цукровых буракоў
    Іосіф Часлававіч Паўлоўскі, сяўба цукровых буракоў

    Таццяна Станіславаўна Яновіч, загадчыца збожжасклада
    Таццяна Станіславаўна Яновіч, загадчыца збожжасклада

    Аляксандр Іванавіч Сташко, унясенне арганікі
    Аляксандр Іванавіч Сташко, унясенне арганікі

    Іван Іванавіч Янушэўскі, падрыхтоўка глебы
    Іван Іванавіч Янушэўскі, падрыхтоўка глебы

    На гліністых страчанскіх нівах, скрозь усыпаных узвышшамі і ўзгоркамі, у мінулую пятніцу снавала, бы мурашы, пасяўная тэхніка – хоць буйнагабарытным агрэгатам развярнуцца на дробнаконтурных участках няпроста.

    Увогуле ў гаспадарцы на сяўбе ранніх зерневых культур было занята 6 энерганасычаных трактароў. Па словах спецыялістаў інжынернай службы, тэхніку рыхтавалі загадзя сваімі сіламі: патрэбныя запчасткі набывалі за кошт рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Агульнымі намаганнямі ў сярэднім за дзень у СВК “Міхалішкі” засявалася больш за 135 гектараў яравых культур, што складае 8 працэнтаў ад плана сяўбы. Сёлета міхалішкаўцы для сортазмены набылі 49 тон эліты насення пшаніцы, ячменю і аўса.

    Уладзімір Тадэвушавіч Пільвінскі, унясенне арганікі
    Уладзімір Тадэвушавіч Пільвінскі, унясенне арганікі
    Сяргей Лявонавіч Сташко, араты
    Сяргей Лявонавіч Сташко, араты

    Міхаіл Аляксандравіч Дашын, сейбіт
    Міхаіл Аляксандравіч Дашын, сейбіт

    Браніслаў Леанідавіч Шкуёнак, рабочы зернесклада
    Браніслаў Леанідавіч Шкуёнак, рабочы зернесклада

    Колькасны і якасны склад зерневай групы не змяніўся: авёс заняў 57 з 130 гектараў, ячмень – 699 гектараў, з якіх 170 – піваварны, а пшаніца пасеяна на плошчы 600 гектараў. Для выканання плана па фарміраванні паўтарагадовага запасу кармоў у гаспадарцы сёлета павялічылі на 50 гектараў плошчу пад кукурузу. На столькі ж павялічылася плошча вырошчвання цукровікаў. Па стане на 18 красавіка, насенне цукровых буракоў прыгорнута ў глебу на плошчы 175 гектараў, што складае 58 працэнтаў ад плана.

    Іван Уладзіслававіч Стаціна, сейбіт
    Іван Уладзіслававіч Стаціна, сейбіт

    Іосіф Пятровіч Мяльдзюк і Сяргей Міхайлавіч Іваноў, культывацыя
    Іосіф Пятровіч Мяльдзюк і Сяргей Міхайлавіч Іваноў, культывацыя

    Іван Іосіфавіч Юшчык, падрыхтоўка глебы
    Іван Іосіфавіч Юшчык, падрыхтоўка глебы

    Валерый Леоновіч Сташко, унясенне арганікі
    Валерый Леоновіч Сташко, унясенне арганікі

    – У гаспадарцы падрыхтавана 2 225 гектараў пад яравую сяўбу – гэта прыблізна 75 працэнтаў ад плана, – гаворыць намеснік старшыні СВК “Міхалішкі” па раслінаводству Андрэй Іосіфавіч Ствол. – Актыўнымі тэмпамі зараз сеем цукровыя буракі. Што тычыцца азімых, то збожжавыя выйшлі з зімоўкі  ў добрым стане, чаго не скажаш пра рапс. Загінула 85 гектараў крыжакветкавага на страчанскім участку.

    Леанід Мечыслававіч Буйчык, культывацыя
    Леанід Мечыслававіч Буйчык, культывацыя

    Генадзь Віктаравіч Лапато, вадзіцель
    Генадзь Віктаравіч Лапато, вадзіцель

    Баляслаў Іосіфавіч Барадынка, сейбіт
    Баляслаў Іосіфавіч Барадынка, сейбіт

    Злева направа: Уладзімір Станіслававіч Вайцяховіч, сейбіт; Валянцін Іванавіч Куркуль, культывацыя; Міраслаў Іосіфавіч Памецька, загадчык раслінаводчай брыгады; Часлаў Здзіслававіч Сальмановіч, культывацыя; Павел Уладзіміравіч Таль, механізатар
    Злева направа: Уладзімір Станіслававіч Вайцяховіч, сейбіт; Валянцін Іванавіч Куркуль, культывацыя; Міраслаў Іосіфавіч Памецька, загадчык раслінаводчай брыгады; Часлаў Здзіслававіч Сальмановіч, культывацыя; Павел Уладзіміравіч Таль, механізатар

    Іван Пятровіч Зімніцкі, вадзіцель
    Іван Пятровіч Зімніцкі, вадзіцель

    Каб атрымаць добры ўраджай, трэба своечасова падкарміць культуры. У СВК “Міхалішкі” зерневыя азімыя – 1 270 гектараў – цалкам падкормлены. Акрамя гэтага, патрэбную дозу “мінералкі” атрымалі 730 гектараў сенакосаў і пашы і 567 гектараў шматгадовых траў. У другі раз пакормлена 250 гектараў рапсу.

    …Наракаць на жыццё хлебаробам з СВК “Міхалішкі” няма калі: з першымі сонечнымі промнямі яны выводзяць у поле тэхніку і заворваюць, культывуюць… І тэмпы вясенне-палявых работ, і бліскучыя ад расы рапсавыя ізумруды, і залатыя зярняты новага ўраджаю – пацвярджэнне таму, што агульнае аблічча сяўбы складаецца з асобных твараў працаўнікоў – усмешлівых і заклапочаных, маладых і сталых, мужчын і жанчын...

    _________________

    Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

    Автор: Алена ГанулічАстравецкая праўда

Комментарии (0)