20 Апреля, 2024 Суббота

Чарговы прэс-тур беларускіх і замежных журналістаў прайшоў у Астравецкім раёне

  • 23 апреля 2016 Экономика Беларуская 0

    Чарговы прэс-тур беларускіх і замежных журналістаў прайшоў у Астравецкім раёне. Яны пабывалі на будуемай Беларускай АЭС, паглядзелі на грандыёзны аб’ект з высокай аглядавай пляцоўкі. Адна градзірня вышынёю 167 метраў ужо ўзведзена, будаўніча-мантажныя работы выконваюцца на другой. Уражваюць сваімі маштабамі будынкі турбіннага цэха і першага і другога энергаблокаў.

    На працягу года плануецца зманціраваць каля 42 тысяч тон арматуры і арміраваных вырабаў, пакласці каля 235 тысяч кубічных метраў бетону, увесці ў эксплуатацыю пуска-рэзервовую кацельню, пускавы комплекс для забеспячэння падачы напружання на ўласныя патрэбы АЭС і пускавы комплекс тэхнічнага водазабеспячэння электрастанцыі. Гэтыя мерапрыемствы дазволяць пачаць пусканаладачныя работы на манціруемым абсталяванні. Сумесна з генпадрадчыкам прадоўжыцца работа па падрыхтоўцы кадраў для эксплуатацыі атамнай электрастанцыі.

    Пабывалі журналісты і ў вучэбна-трэніровачным цэнтры, дзе ўстаноўлены поўнамаштабны трэнажор энергаблока АЭС, які прызначаны для падрыхтоўкі  і падтрымання кваліфікацыі работнікаў блочнага пульта кіравання. Намеснік галоўнага інжынера АЭС па падрыхтоўцы персаналу Уладзімір Горын расказаў аб тым, што тут адбіраюць і рыхтуюць спецыялістаў з 2008 года. Частка з іх запрошана з-за мяжы. У асноўным спецыялісты, якіх цяжка падрыхтаваць за кароткі прамежак часу ў Беларусі.

    Автор: Юрый ЯНУШКЕВІЧ.Светлы шлях

Комментарии (0)