19 Апреля, 2024 Пятница

Анатоль Басянкоў — лепшы кіраўнік Віцебшчыны

  • 02 мая 2016 Экономика Беларуская 0

    28 красавіка ААТ “Дубровенскі льнозавод” наведалі старшыня Віцебскага абласнога Саюза наймальнікаў Уладзімір Паўлавіч Туравінаў і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч.

    Уладзімір Туравінаў адзначыў, што абласны саюз наймальнікаў існуе з 1999 года, у склад яго ўваходзяць звыш 400 прадпрыемстваў вобласці. Галоўная задача саюза — садзейнічаць прадпрыемствам у іх адаптацыі да новых эканамічных умоў гаспадарання, прадстаўніцтва і абарана інтарэсаў наймальнікаў у дзяржаўных органах улады.

    У апошнія дзесяць гадоў абласны саюз наймальнікаў штогод праводзіць конкурс на званне “Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці”. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу да ўвагі бяруцца не толькі эканамічныя і фінансавыя паказчыкі, але і сацыяльныя гарантыі і ўмовы працы, якія створаны на прадпрыемстве.

    Па выніках работы за мінулы год лепшым кіраўніком года Віцебскай вобласці па Дубровенскаму раёну абласны Саюз наймальнікаў прызнаў дырэктара ААТ “Дубровенскі льнозавод” Анатоля Дзмітрыевіча Басянкова.

    Уладзімір Туравінаў у прысутнасці спецыялістаў ільнозавода ўручыў Анатолю Басянкову дыплом Віцебскага абласнога Саюза наймальнікаў, памятны прыз і павіншаваў яго з узнагародай.

    Варта адзначыць, што Анатоль Басянкоў з’яўляецца старшынёй Савета наймальнікаў Дубровенскага раёна.

    Автор: Андрэй КВІР.Дняпроўская праўда

Комментарии (0)